Перейти к содержимому

Рагейн. Чорнае Возера.

Умовы правядзення.

Рагейн праходзіць па міжнародных правілах для 6-гадзіннага бегавога рагейна.

09:00 — выдача картаграфічных матэр’ялаў
10:30 — брыфінг і праверка рыштунку.
11:00 — старт рагейну.
17:00 — фініш

Старт і фініш строга па часе. Каманда, якая фінішавала пасля 17:00, штрафуецца на 1 бал за кожную распачатую хвіліну.

Спазненне больш за 30 хвілін — LATE, вынік анулюецца.

Дыстанцыя.

На дыстанцыі будуць ужывацца КП з розным коштам: 4, 6, 8, 10 і 12 балаў.
Для большай зручнасці нумары КП паказваюць іх кошт колькасцю дзясяткаў:

  • 40-я даюць 4 балы
  • 60-я і 70-я даюць 6 балаў
  • 80 і 90 — 8 балаў
  • 100 — 10
  • 120 — 12

Прызмы КП ставяцца згодна з правіламі на вышыні 0.5 — 2 м ад паверхні зямлі. Але так каб яе было відаць са ўсіх бакоў мінімальна за 20 метраў, ды з найлепшага боку не меней за 50 метраў.
Электронная база для адзнакі будзе замацавана на бліжэйшым дрэве тросам.

Падсілкаванне.

На мапе будуць адзначаны пункты з пітной вадой з самаабслугоўваннем, зважайце на іншых удзельнікаў.
На некаторых можна нават знайсці розныя прысмакі.
Заўсёды можна скарыстацца ўласнымі пасілкамі ў базавым лагеры.

Таксама раім узяць з сабой свой кантрэйнер з вадой.

Бяспека.

Тэрыторыя правядзення спаборніцтваў мае рознастайны рэльеф. Лядавіковыя ўзгоркі з перападамі вышынь да 30 метраў, максімальна — да 50 метраў.
Балоты верхавыя і звычайныя. Могуць быць занадта глыбокімі і небяспечнымі.
Праз мапу працякае рака Званіца, якая ў некаторых месцах вельмі глыбокая і непраходная.
Месцамі сустракаецца баршчавік. Асобныя ўчасткі лесу густа пакрытыя крапівой.

Асабістую бяспеку забяспечваюць самі ўдзельнікі і праходзяць дыстанцыю з улікам сваіх фізічных магчымасцей.

Камандны рыштунак.

  • Компас.
  • Медыцынская аптэчка: бінт (не менш за адну запячатаную ўпакоўку), перакіс вадароду (або іншы абеззаражвальны сродак), пластыр, абязбольвальны сродак, сагравальная мазь, антыгестамінныя сродкі.
  • Мабільны тэлефон з поўнай зарадкай, альбо тэлефон з дадатковай акумулятарнай батарэяй і(!) запісаным экстраным нумарам арганізатараў гонкі.
  • Герметычная ўпакоўка для захоўвання мабільнага тэлефона.
  • Свісток.

Праверка рыштунку за 30 хвілін да старту падчас брыфінгу.

Translate »
PHP Code Snippets Powered By : XYZScripts.com