Што гэта такое?
«Ласiная сцежка» – гэта серыя спартыўных фестываляў па цыклічных відах спорту для ўсёй сям’і (Лыжныя гонкі, трэйл, крос-кантры забегі, крос-кантры велагонкі, свімран, дуатлон, каякінг, забегі па шашы, прыгодніцкія гонкі. Наша галоўная мэта, прыцягненне як мага большага ліку людзей да актыўнага ладу жыцця з акцэнтам на ўсе ўзроставыя групы, пачынаючы ад самых маленькіх дзетак да заслужаных ветэранаў спорту. Галоўнай фішкай нашых стартаў з’яўляюцца ўнікальныя маршруты дыстанцый, бо над ёй працуе каманда прафесіяналаў з міжнародным вопытам удзелу і арганізацыі міжнародных спаборніцтваў. Кожная дыстанцыя гэты сапраўдны мастацкі твор поўны прыгод і выпрабаванняў сябе на трываласць, а незабыўныя віды не пакінуць нікога абыякавым.
Наша гісторыя
У 2016 годзе адбыўся першы старт Ласінай сцежкі
Аднойчы Андрэй Салін падыйшоў да Аляксея Алексяёнка і прапанаваў разам правесці спаборніцтвы па трэйл бегу. Ідэя ім абодвум спадабалася, але яны вырашылі пайсці далей і пачаць праводзіць спаборніцтвы ў бегу па бездарожжы. Тады і нарадзілася назова Ласіная сцежка.
У першых спаборніцтвах паўдзельнічалі 59 спартоўцаў. І адразу мы зразумелі, што візітнай карткай нашых забегаў будзе сяброўская і утульная атмасфэра падыходзячая для адпачынку фізічна актыўных асобаў і сем’яў.
Каманда Elkpath
З кожным разам да ўдзелу ў арганізацыі далучаліся неабыякавыя людзі і нашыя самыя лепшыя сябры. Так галоўным суддзёй і арганізатарам стаў вядомы ўсім Антон Навічэнка. Аўтарам і інспектарам трас – Андрэй Вагін. Рэклама – Вадзім Сярдзітаў. Гаспадарчы бэкграўнд – Дзімры Папоў. Instagram, Telegram – Карына Фурс, Вікторыя Шумская.
Антон Навічэнка
Director
Андрэй Вагін
Tracks’ chief
Вадзім Сярдзітаў
Marketing