— Ці можна заявіцца ў адну катэгорыю, а потым перанесці сваю заяўку ў іншую групу?
— Можна, калі будуць выкананы наступныя умовы: змяненні прымаюцца да апошняга дня рэгістрацыі, але трэба будзе аплаціць розніцу ў стартавым унёску.
— Падкажыце, я магу заявіцца на забег, а прабегчы яго каля дому. Віртуальна. Зкінуць вам GPX са Стравы і атрымаць пакет удзельніка па пошце?
— Цікавасць нашых спаборніцтваў у тым, што мы робім трасы нетыпічныя для беларускіх трэйл забегаў. Мы выбіраем цудоўную мясцовасць, па якой нашыя ўдзельнікі перасоўваюцца без дарог быццам лосі. Але нашыя трасы цалкам пераадольныя.
— Хачу ўдакладніць. На сцежцы трэба будзе спачатку ехаць на ровары, а потым яшчэ бегчы? Або гэта розныя дысцыпліны?
— Асобна бег. Асобна ровар. Дзве розныя дысцыпліны.
— Якую дыстанцыю на ровары прапануеце пачаткоўцу?
— 10 км будзе вельмі цікавая траса. Але калі вы ўжо рэгулярна катаецеся на ровары, то можна паехаць на 20-ку. Там будзе пару рачулак, дзе можна будзе прайсці па мастку і пранесці ровар побач.
— Дзіцячы садок — гэта крута. А можна туды здаць дзетак 1,2 года? А 2 месяцы?
— Наш садок разлічаны на дзетак з трох гадоў, як звычайны садок. Калі ў вас такія маленькія дзеткі, то знайсці няньку прыйдзецца самастойна.
— У мяне электраровар. Можна паўдзельнічаць у заезде на ім? Канешне, паза залікам.
— Мы абмяркоўвалі такое пытанне, але вырашылі забараніць удзел на прыладах з электрапрывадам і іншымі маторчыкамі. Гэта наўпрост небяспечна для вас і іншых удзельнікаў.