Бег па бездарожжы, свімран і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка»
Trail running, swimrun and cross country Bike race “Elk Path”
1. Мэты і задачы
- прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя заняткі спортам;
- умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
- вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 1-2 ліпеня 2023 года воз. Чорнае, Полацкі раён, Вучэбна-навуковая база «Мара» УА “ПДУ”.
• Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.6428, 28.5861
• Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
4. Праграма спаборніцтваў
1.07.2023, Субота
8.8 км (Swimrun Elite), 4.4 км (Swimrun Short),
40 км (Elite Bike), 20 км (Short Bike), 12 км (Open Bike), 12 км (Youth Bike), 6 км (Kids Bike),
10 км (Elite Night Trail), 5 км (Short Night Trail), 2 км (Youth Night Trail), 1 км (Kids Night Trail).
11:00 — 13:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
11:40 Адкрыццё спаборніцтваў;
12:00 Старт Swimrun Elite, Swimrun Short;
14.20 Закрыццё трас Swimrun Elite, Swimrun Short;
14:30 Старт Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
15:50 Закрыццё трас Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
16:00 Старт Elite Bike, Short Bike;
17:00 Узнагароджванне груп Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
20:00 Закрыццё трас Elite Bike, Short Bike;
21:00 Узнагароджванне груп: Swimrun Elite, Swimrun Short, Elite Bike, Short Bike.
19:00 — 22:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
22:00 Старт Kids Night Trail;
22:15 Старт Youth Night Trail;
22:30 Закрыццё дзіцячых трас;
22:40 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
23:50 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Night Trail;
00:40 Закрыццё трас Night Trail;
2.07.2023, Нядзеля
20 км (Elite Trail), 10 км (Short Trail), 5 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail),
80 км (Elite Bike), 40 км (Short Bike), 12 км (Open Bike), 12 км (Youth Bike), 6 км (Kids Bike).
10:00 — 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
11:10 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:30 Старт Baby Trail;
11:45 Старт Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
12:00 Старт Kids Trail;
12:20 Старт Youth Trail;
12.55 Закрыццё дзіцячых трас;
13:10 Старт Elite Bike, Short Bike;
13:25 Старт Elite Trail, Short Trail;
13:40 Старт Open Trail на дыстанцыі 6 км;
14:30 Узнагароджванне дзіцячых груп и груп Open;
15:25 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail;
16:10 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike
17:25 Закрыццё трас Trail;
18:45 Закрыццё трас Bike;
17:40 – 18:50 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Удзел дзяцей мажлівы толькі з дазволу бацькоў, адпаведны запіс робіцца ў распісцы.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Некалькі словаў пра дысцыпліну Свімран можна пачытаць на wiki EN, wiki RU, swimrun.com
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
01.07.2023, Субота
- Elite Bike — Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Short Bike — Мужчыны / Жанчыны (14+)
- Open Bike — Мужчыны / Жанчыны (14+)
- Swimrun Elite — Мужчыны / Жанчыны (16+)
- Swimrun Short — Мужчыны / Жанчыны (16+)
- Elite Night Trail — Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Short Night Trail — Мужчыны / Жанчыны (14+)
Дзіцячыя забегі
- Youth Night Trail — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (11-14)
- Kids Night Trail — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-10)
Дзіцячыя заезды
- Youth Bike — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (11-14)
- Kids Bike — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-10)
02.07.2023, Нядзеля.
- Elite Trail — Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Short Trail
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-39)
- Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (40+)
- Open Trail—Мужчыны / Жанчыны (14+)
- Elite Bike — Мужчыны / Жанчыны (18+)
- Short Bike — Мужчыны / Жанчыны (14+)
- Open Bike — Мужчыны / Жанчыны (14+)
Дзіцячыя забегі
- Baby — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
- Kids — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-10)
- Youth Trail Хлопчыкі / Дзяўчынкі (11-14)
Дзіцячыя заезды
- Youth Bike — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (11-14)
- Kids Bike — Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-10)
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike, Short Night Trail павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
6. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў свімран будзе напіcаны на твары.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фіксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
01.07.2023
Elite Bike — 40 км (2 круга па 20 км);
Short Bike — 20 км (1 круг 20 км);
Open Bike — 12 км (2 круга 6 км);
Youth Bike — 12 км (2 круг 6 км);
Kids Bike — 6 км (1 круг 6 км);
Swimrun Elite — 8.8 км (4 плавальныя этапы па 200 м, 4 бегавых этапа па 2 км);
Swimrun Short — 4.4 км (2 плавальныя этапы па 200 м, 2 бегавых этапа па 2 км);
Elite Night Trail — 10 км (2 круга па 5 км);
Short Night Trail — 5 км (1 круг 5 км);
Youth Night Trail — 2 км (2 круга па 1 км);
Kids Night Trail — 1 км (1 круг 1 км);
02.07.2023
Elite Trail — 20 км (2 круга па 10 км);
Short Trail — 10 км (1 круг);
Open Trail — 5 км (1 круг);
Youth Trail — 3 км (2 круга па 1.5 км);
Kids Trail — 1.5 км (1 круг);
Baby Trail — 300 м (1 круг);
Elite Bike — 80 км (2 круга па 40 км);
Short Bike — 40 км (1 круг);
Open Bike — 12 км (2 круга);
Youth Bike — 12 км (2 круга);
Kids Bike — 6 км (1 круг).
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
7. Swimrun
Свімран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькі бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымі участкамі. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.
Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькі, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсёй трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць з удзельнікам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрыманне дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі, якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.
8. Харчаванне на дыстанцыі
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
9. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
10. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite Bike, Short Bike, Youth Bike, Kids Bike, Elite Night Trail, Youth Night Trail, Kids Night Trail, Elite Trail, Short Trail, Youth Trail, Kids Trail, Swimrun Elite, Swimrun Short — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў за кожны дзень.
Open Bike, Short Nіgth Trail, Open Trail — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
11. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
- памятны медаль фінішэра;
- стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
- буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
- спонсарскія падарункі;
- анлайн вынікі;
- пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
- пітная вада на фінішы;
- пераапранальні;
- туалет;
- першая медычная дапамога.
Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі
Стартавыя слоты | па 11.06.2023 | з 12.06 па 19.06.2023 | з 20.06 па 26.06.2023 |
---|---|---|---|
Elite Bike (40 км) – 1.07 | 45 | 50 | 55 |
Short Bike (22 км) – 1.07 | 35 | 40 | 45 |
Open Bike (12 км) – 1.07 | 30 | 40 | 45 |
Youth Bike (12 км) – 1.07 Kids Bike (12 км) – 1.07 | 20 | 25 | 30 |
Swimrun Elite (8.8 км) – 1.07 | 40 | 45 | 50 |
Swimrun Short (4.4 км) – 1.07 | 35 | 40 | 45 |
Elite Night Trail (10 км) – 1.07 | 30 | 35 | 40 |
Short Night Trail (5 км) – 1.07 | 25 | 30 | 35 |
Youth Night Trail (2 км) – 1.07 Kids Night Trail (1 км) – 1.07 | 20 | 25 | 30 |
Elite Trail (20 км) – 2.07 | 40 | 45 | 50 |
Short Trail (10 км) – 2.07 | 35 | 40 | 45 |
Open Trail (6 км) – 2.07 | 30 | 35 | 40 |
Youth Trail (3 км) – 2.07 Kids Trail (1,5 км) – 2.07 | 20 | 25 | 30 |
Baby Trail (300 м) – 2.07 | Бясплатна | ||
Elite Bike (80 км) – 2.07 | 50 | 55 | 60 |
Short Bike (40 км) – 2.07 | 40 | 45 | 50 |
Open Bike (12 км) – 2.07 | 30 | 40 | 45 |
Youth Bike (12 км) -2.07 Kids Bike (6 км) – 2.07 | 20 | 25 | 30 |
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 26.06.2023
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 30.06.2023 (замена на іншага ўдзельніка).
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў, +50% да вышэйшага кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
12. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў красоўках.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Удзельнікі на дыстанцыях: Elite Bike, Elite Night Trail, Elite Trail, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях Night абавязкова мець пры сабе сродак мабільнай сувязі і ліхтар.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
- Асабістым транспартам.
- Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram
- Маршрутным таксі з Мінска да прыпынку (http://naminsk.by http://npm.by)
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад.
Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР.
18. Кэмпінг
У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць паставіць свой намёт. Кошт кэмпінгу 10 р. намёт месца.
Кемпінг абсталяваны пітной і тэхнічнай вадой, месцамі для вогнішча, прыбіральнямі, сметніцамі, гардэробнай, лазняй, пляжнай зонай і многім іншым. Лазня, кошт карыстання за адзін дзень 5р.
На арэне спаборніцтваў будзе працаваць кавярня ад нашай Насты.
19. Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.
Час працы:
01.07, 11:00 – 21:00;
02.07, 10:00 – 18:00.
20. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.