Регламент. Залатыя сады
Бег па бездарожы, гладкі бег, крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка залатыя сады».
Trail running, Road, cross-country Bike «Elkpath golden gardens».
12, 13 і 14 этапы Кубка Ласінай Сцежкі
1. Мэты і задачы
прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення
Спаборніцтвы адбудуцца 18-19 кастрычніка 2025 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.5928, 28.6153
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
18.10.2025. Субота.
10:00 — 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Старт Kids Road, Youth Road;
10:50 Закрыццё дзіцячых трас;
11:00 Старт Elite Road, Short Road;
12:30 Закрыццё трас Road;
12:30 Старт Elite Bike, Short Bike;
12:45 Старт Open Bike, Youth Bike;
12:55 Старт Kids Bike;
13:00 Узнагароджванне груп Road;
15:00 Закрыццё дзіцячых трас Bike;
16:30 Узнагароджванне Bike групп;
18:00 – 19:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
19:10 Старт Kids Night Trail, Youth Night Trail;
19:45 Закрыццё дзіцячых трас;
19:50 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
20.00 Узнагароджванне дзіцячых груп;
22:10 Закрыццё трас Night Trail;
22:00 Узнагароджванне груп Night Trail;
19.10.2025. Нядзеля
10:00 — 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:10 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:40 Старт Baby Trail;
11:00 Старт Kids Trail, Youth Trail;
11.40 Закрыццё дзіцячых трас;
11:50 Узнагароджванне дзіцячых груп;
12:20 Старт Elite Trail, Short Trail;
12:30 Старт Open Trail;
16:30 Закрыццё трас Trail;
16:00 – 17:00 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке адным прадмеце кожнага віду з артыкулаў: кашулька, майка, бафік, павязка, кепка, медальніца.:
Кашулька
Майка
Бафік
Павязка
Кепка
Медальніца
УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 04.10.2025 г.
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 11.10.2025
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 04.10.2025
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.).
8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 30.08.2025 | па 20.09.2025 | па 11.10.2025 | У дзень старту | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
18 кастрычнiка | Road Elite | … – 2007 | 10 км (4 кругa) | 55 | 60 | 70 | 85 |
Road Short | … – 2010 | 5 км (2 круга) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Road Youth | 2011 – 2014 | 3 км (2 круга) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Road Kids | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Bike Elite | … – 2007 | 75 км (2 круга па 37,5 км) | 60 | 75 | 85 | 100 | |
Bike Short | … – 2010 | 37,5 км (1 круг) | 55 | 70 | 80 | 95 | |
Bike Open | … – 2011 | 24 км (1 круг) | 50 | 55 | 60 | 75 | |
Bike Youth | 2011 – 2014 | 24 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Bike Kids | 2015 – 2018 | 7,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Night Trail Elite | … – 2007 | 12 км (2 кругa па 6 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
Night Trail Short | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Night Trail Youth | 2011 – 2014 | 3 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Night Trail Kids | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
19 кастрычнiка | Trail Elite | … – 2007 | 22 км (2 круга па 11 км) | 55 | 60 | 70 | 85 |
Trail Short | … – 2010 | 11 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Trail Short 35+ | … – 1990 | 11 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Trail Open | … – 2011 | 6 км (1 круг) | 45 | 50 | 60 | 75 | |
Trail Youth | 2011 – 2014 | 4 км (2 круга па 2 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Trail Kids | 2015 – 2018 | 2 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Trail Baby | 2019 – … | 300 м (1 круг) | 15 | 20 | 25 | 35 |
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Наваполацкі выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Open, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
Падлік кубкавых пунктаў у групах Short падзеліцца па ўзроставых групах.
12. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары. Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі рухавікамі забаронены ў мэтах справядлівых вынікаў і бяспекі ўласнай і іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікам Night груп трэба мець пры сабе працоўны лiхтарык.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю іздароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, усім дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў і іншых сродкаў навігацыі. Компасам могуць карыстацца ўсе удзельнікі Ласінай сцежкі.
Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
18. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru
19. Арэна
На арэне спаборніцтваў будуць працаваць кавярні.
У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць замовіць начлег у Вучылішчы алімпійскага рэзерву.
1 — 9-ці месны
1 — 6-ці месны
1 — 4-х месны
2 — 3-х месны
2 — 2-х месны
Таксама можна усталяваць свае намёты ў кэмпінгу.
Падрабязнасці: +375 214 515764 Таццяна Міхайлаўна.