Перейти к содержимому

Новіч 2025

29-30 лістапада 2025 г.

Адкрытыя міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню

1. Мэты і задачы

Спаборніцтвы «NOVICH2025» праводзяцца з мэтай развіцця і папулярызацыі спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнымі задачамі спаборніцтваў з’яўляюцца:
павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства спартсменаў;
прыцягненне вучняў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам;
палепшыць эмацыйны стан удзельнікаў;
вызначэнне мацнейшых спартсменаў.

2. Дата і месца правядзення

29 і 30 лістапада 2025 года
Беларусь, Полацкі раён

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Спаборніцтвы праводзяцца пад кіраўніцтвам КСА «Эрыдан».
Непасрэдную арганізацыю ажыццяўляе
Брыгада спаборніцтваў «NOVICH2025»
– Галоўны суддзя – Антон Новічэнка
– Сакратар – Дзмітрый Міхалкін
– Намеснік галоўнага суддзі па арг. пытаннях – Карына Фурс
– Намеснік галоўнага суддзі па дыстанцыях – Аляксей Алексяёнак
– Інспектар – Мікалай Шалак

4. Праграма спаборніцтваў

29.11.2025. Субота.

11.30 — 12.30 – Заезд і размяшчэнне ўдзельнікаў спаборніцтваў. Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў.
12.30 – Адкрыццё спаборніцтваў
13.00 – Старт асабістых спаборніцтваў на класічнай дыстанцыі. Мапа: «Махірова» 2025.

30.11.2025. Нядзеля

12.30 – Масавы старт асабістых спаборніцтваў на класічнай дыстанцыі ў фармаце эстафеты аднаго ўдзельніка. Мапа: «Маставуха» 2025
да 15.00 – Падвядзенне вынікаў спаборніцтваў. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
Закрыццё спаборніцтваў.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца каманды раёнаў і гарадоў Беларусі, калектываў, ДЮСШ, пазашкольных устаноў і спартсмены, якія стартуюць асабіста, КФК і каманды клубаў спартыўнага арыентавання, усе жадаючыя.
Спаборніцтвы праводзяцца па групах:
29.11.2025 (класічная дыстанцыя): МЖ: Е, А, Б, Kids (М12-Ж12).
30.11.2025 (класічная дыстанцыя) МЖ: Е, А, Б, Kids (М12-Ж12).

7. Тэхнічная інфармацыя

29.11.2025 класічная дыстанцыя:


Мапа: «Махірова». Маштаб 1:10 000 Н-2,5м.
Аўтар: Брыгінец Канстанцін. Рысаванне 2025 г.
Фармат карты А4. Герметызавана.
Мясцовасць: сярэднеперасечаная, з перападамі вышынь на схіле да 15 м, лес змешаных парод пераважна добрай праходнасці, сетка дарог і прасек развітая добра. Грунт цвёрды, месцамі пяшчаны. Па ўсёй плошчы мапы сустракаюцца паваленыя ураганам асобныя дрэвы, не паказаныя на карце. Вядзецца санітарная рубка лесу.

Легенды
ўдрукаваны ў карту і выдаюцца ўдзельнікам перад стартавым калідорам.

Параметры дыстанцый:
МЕ: 8.2 км;
МА, ЖЕ: 6.3 км;
МБ, ЖА: 5.4 км;
ЖБ: 4.6 км;
Kids: 2.7 км.
Схема старту:

30.11.2025 класічная дыстанцыя:

Мапа: «Маставуха». Маштаб 1:10000 Н-2,5м.
Аўтар: Аляксей Алексяёнак, 2019 г.
Карэкціроўка: Уладзіслаў Гаўрыльчанка, Антон Навічэнка, Мікалай Шалак 2025 г. Фармат карты А4. Герметызавана.
Мясцовасць: слаба перасечаная, з перападамі вышынь на схіле да 15 м, лес змешаных парод пераважна добрай праходнасці, сетка дарог і прасек развітая добра. Грунт цвёрды, месцамі пяшчаны. Па ўсёй плошчы карты сустракаюцца паваленыя ураганам асобныя дрэвы, не паказаныя на карце. Вядзецца санітарная рубка лесу.
Легенды
ўдрукаваны ў карту і выдаюцца ўдзельнікам перад стартавым калідорам.

Параметры дыстанцый:
МЕ: 10.2 км;
МА, ЖЕ: 8.3 км;
МБ, ЖА: 6.0 км;
ЖБ: 4.6 км;
Kids: 2.5 км.

Схема старту:

8. Фінансаванне

Расходы на праезд удзельнікаў да месца правядзення спаборніцтваў, харчаванне удзельнікаў ажыццяўляюцца за кошт камандзіруючых арганізацый і ўдзельнікаў.

Стартавы ўзнос за адзін дзень:
Дарослыя 25 byn;
Kids – 10 byn

Расходы на аплату працы суддзяў, аплату паслуг хранаметража, узнагароджанне ўдзельнікаў прызамі і іншыя расходы па арганізацыі спаборніцтваў нясе галоўны суддзя спаборніцтваў.

9. Узнагароджанне

Вынікі падводзяцца сярод усіх груп на класічных дыстанцыях па лепшым часе згодна з правіламі спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні.
Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў ажыццяўляецца па суме часу двух дзён у групе МЖ (Е,А,Б), Kids (паасобна юнакі і дзяўчаты) медалямі адпаведных ступеняў і памятнымі прызамі.

10. Хранаметраж

На спаборніцтвах будзе ўжывацца электронная адзнака SPORTident. Чыпы могуць быць прадастаўлены арганізатарамі спаборніцтваў. Сістэма SPORTident AIR+ функцыянаваць не будзе.

11. Транспарт

Пад’езд да месцаў старту ажыццяўляецца асабістым і грамадскім транспартам.

Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Translate »
PHP Code Snippets Powered By : XYZScripts.com