Перейти к содержимому

Cup 2024

У 2024 годзе вас чакае 11 бегавых стартаў на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.

Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Youth, Kids

Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты налічваюцца па формуле:

R = C × (2W ÷ T − 1)

Дзе R – пункты рэйтынгу,
T – вынік спартсмена ў секундах,
W – вынік пераможцы ў секундах,
C – каэфіцыент ўзроўню складанасці.

Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.

Колькасць заліковых стартаў прымаецца роўнай 60% ад колькасці праведзеных стартаў Elkpath run Cup 2024

Старты з каэфіцыентамі складанасці якія ўваходзяць у Elkpath run Cup 2024:

Trail “Паўночны вецер” 1100
Trail “Мядзведжы лес” 1000
XCR “AIST Cup” 900
Night XCR “Каменны востраў” 1100
XCR “Каменны востраў” 1000
Night Trail “Чорнае возера” 1000
Trail “Чорнае возера” 1100
Night Half Marathon “Старажытны горад” 1000
Road race “Залатыя сады” 1000
Night Trail “Залатыя сады” 1000
Trail “Залатыя сады” 1100

Узнагароджанне наймацнейшых спартсменаў рэйтынгу (Elite 6 месцаў, Short 6 месцаў, Short 35+ 3 месца, Youth 3 месца, Kids 3 месца) будзе адбывацца на заключным старце сезона 2024 года “Залатыя сады”

Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.