Крылы для жыцця online
Паважаныя ўдзельнікі забегу Wings for Life World Run у Беларусі
На жаль, вымушаны паведаміць, што афлайн-фармат забегу не адбудзецца ні каля стадыёна “Дынама”, ні на любой іншай лакацыі Мінска па незалежных ад арганізатараў прычынах.
Забег будзе праходзіць у анлайн-фармаце з дадаткам Wings for Life World Run для Android або iOS. Вы можаце бегчы ў любой лакацыі Беларусі. Тут няма звыклага фінішу, замест яго ўдзельнікаў даганяе віртуальны аўтамабіль-фініш. Спампоўвайце дадатак Wings for Life World Run, выходзьце самастойна на прабежку і далучайцеся да удзельнікаў па ўсім свеце.
Старт забегу роўна ў 14:00. Аўтамабіль-фініш выязджае праз 30 хвілін пасля старту з хуткасцю 14 км/г і паступова паскараецца, пакуль не дагоніць апошніх удзельнікаў.
Усе 100% ахвяраванняў і рэгістрацыйных узносаў ідуць напрамую на даследаванні спіннога фонду Wings for Life🪽
Арганізатары прыкладуць усе намаганні для магчымасці сустрэнецца афлайн у 2027 годзе.
Памятайце: мы бяжым за тых, хто не можа.