Перейти к содержимому

Рэгламент жнівень

Начны Паўмарафон «Ласіная сцежка, Старажытны горад»
Night Нalf Marathon «Elk Path, Old Town»

1. Мэты і задачы

  • прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя заняткі спортам;
  • умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
  • вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 12 жнiўня 2023 года г. Полацк.

• Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.4829, 28.7582
• Каардынаты паркоўкі:  55.4792, 28.7569
• Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Полацкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Еўфрасінні Полацкай
ДУ Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Прыдзвінне»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

4. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

12.08.2023

  • Night Нalf Marathon

Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (18+)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (40-49)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (50-59)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (60+)

  • Night 10 km

Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (18+)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (40-49)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (50-59)
Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (60+)

  • Night 3 km

Узроставая група – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (15-17)

  • Night 1,5 km

Узроставая група – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-10)
Узроставая група – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (11-14)

  • Night 400 m

Узроставая група – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.

Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

5. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі. Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

12.08.2023

Night Нalf Marathon — 21 км (2 круга па 10.5 км);
Night 10 km — 10 км (1 круг 10 км);
Night 3 km — 3 км (2 круга па 1.5 км);
Night 1.5 km — 1.5 км (1 круг 1.5 км);
Night 400 m — 400 м (1 круг 400 м);
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

6. Праграма спаборніцтваў

12.08.2023
19:00 — 21:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
20:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
20:30 Старт 400 m;
21:00 Старт 1,5 km, 3 km;
21:30 Старт Half Marathon, 10km;
21:40 Узнагароджванне дзiцячых груп;
00:30-01:00 Узнагароджванне;
01:30 Закрыццё спаборніцтваў.

7. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі.

Стартавыя слотыпа 22.07.2023з 23.07 па 30.07.2023з 01.08 па 07.08.2023
Night Half Marathon (21 km)607080
Night 10 km506070
Night 3 km253035
Night 1,5 km202530
Night 400 m

8. Харчаванне на дыстанцыі

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

9. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

10. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра. Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў. Пераможцы і прызёры ў абсалюце на дыстанцыі Нalf Marathon , узнагароджваюцца грашовымі прызамі: 1 месца 300р., 2 месца 200р., 3 месца 100р.

11. Бяспека

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi.

12. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

13. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

14. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.

15. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

16. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам.
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram

17. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Translate »