Правілы квэста “Таямніцы ночы”
па Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту разам з Беларусбанкам
Пра квэст:
Квэст – гэта спартова-забаўляльная гульня, падчас якой каманда ходзіць па мясцовасці разам з мапай і квэстбукам з заданнямі, наведвае знойдзеныя на мапе пункты (гістарычныя і іншыя месцы) і выконвае на іх розныя заданні, якія заносяцца ў кантрольную картку для набору ачкоў. Пункты можна наведваць у любым парадку, а маршрут пракладаць самастойна. Мэта – набраць найбольшую колькасць ачкоў.
1. Дата і месца правядзення квэста
Квэст адбудзецца 12.09.2026 года ў Беларускам дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту – Мінскі раён, в. Азярцо
Каардынаты ўваходу на тэрыторыю музея і паркоўкі 53.83431, 27.374272.
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў:
http://elkpath.by/
https://etna.by/
@elkpath.by
2. Галоўная судзейская брыгада
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
Складальнік квэста: Нічыпар Яўген Дзмітрыевіч +375 44 4664417
3. Праграма квэста
12.09.2026. Субота.
12:00 — 18:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў, атрыманне матэрыялаў квэста;
12:00 — 18:00 Старт квеста;
да 19:00 Вяртанне кантрольных картак;
Кантрольны час:
Удзельнік абавязаны здаць картку да 19:00 у тым месцы, дзе будзе ўказана ў квэстбуку.
Такім чынам, рэгіструючыся на квэст у 12:00, на яго праходжанне максімум можна адвесці 7 гадзін.
За кожную поўную хвіліну спазнення здачы кантрольнай карткі рэзультат каманды змяншаецца на адзін бал. Пры здачы кантрольнай карткі ў 19:11 ці пазней – каманда дыскваліфікуецца.
4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Каманда ўдзельнікаў пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
матэрыялы квэста: маркер, мапа, квэстбук, кантрольная картка
анлайн вынікі;
спонсарскія парадункі на фінішы;
туалет;
першая медычная дапамога.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 08.09.2026 г.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 06.09.2026 г.
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў).
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі.
| Стартавы слот | Колькасць асоб | Рэгістрацыя па 08.09.2026 | У дзень старту |
|---|---|---|---|
| КВЭСТ | 1 асоба | 50 | 55 |
| 2 асобы | 60 | 65 | |
| 3 асобы | 70 | 75 | |
| 4 асобы | 75 | 80 | |
| 5 асоб | 75 | 80 | |
| 6 асоб | 75 | 80 |
5. Умовы правядзення квэста
У квэсты могуць прымаць удзел асобы 14 гадоў і старэйшыя. Асобы менш за 14 гадоў павінны быць у складзе каманды з мінімум адным дарослым.
Кожнаму камандзе будуць прысвоены назва і нумар.
Удзельнікі з адной каманды абавязаны праходзіць квэст адной арганізаванай групай і не падзяляцца. Праходжанне дыстанцыі павінна быць толькі пешшу або бегам. Любы транспарт забаронены.
Старт і фініш кожнай каманды будзе фіксавацца будзе фіксавацца на кантрольнай картцы.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па набору найбольшай колькасці ачкоў за заданні квэста. Пры роўнай колькасці ачкоў дзвюх каманд, у залік ідзе час праходжання квэста.
Усе каманды квэста спаборнічаюць у адной, абсалютнай групе.
Спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
6. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць падарункі.
Вынікі будуць апублікаваны ў сац. сетках і на сайце elkpath.by на працягу трох дзён пасля правядзення квэста.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі, прызамі ад спонсараў. Прызы пераможцам і прызёрам будуць адпраўлены поштай.
7. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. Усе ўдзельнікі абавязаны праходзіць квэст згодна з ПДР. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
8. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнікі могуць апратэставаць вынік квэста у выпадку парушэння правілаў квэста або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельнікаў да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, не пазней, чым праз суткі пасля публікацыі вынікаў квэста, удзельнікі павінны звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru, пісьмовы пратэст з указаннем правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.