Skip to content

Рэгламент. Каменны востраў


Крос-кантры бег, начны крос-кантры бег, крос-кантры велагонка, свiмран, каякiнг, сапінг, плаванне, прыгодніцкая гонка «Ласіная сцежка каменны востраў».
Сross-country running, Night cross-country running, cross-country Bike, Swimrun, Kayaking, Supping, Swim Race, Adventure «Elkpath stone island».

9 і 10 этапы Кубка Ласінай Сцежкі

1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 03 — 05.07.2026 года ў Полацкім раёне, в. Бікульнічы

Каардынаты месца правядзення: 55.2739, 28.7835
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Аддзел спорту і турызму Полацкага районнага выканаўчага камітэта
ДУ Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Прыдзвінне»
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

4. Праграма спаборніцтваў

03.07.2025. Пятніца.

09:30 –11:30 Рэгістрацыя Adventure ў цэнтры спаборніцтваў;

11:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:30 Брыфiнг Adventure, Adventure Run;
12:00 Старт Adventure, Adventure Run;

12:00 –13:40 Рэгістрацыя Bike ў цэнтры спаборніцтваў;

12:50 Брыфiнг Bike Kids;
13:00 Старт Bike Kids;
13:50 Брыфiнг Bike Elite, Short, Open, Youth;
14:00 Старт Bike Elite, Short, Open, Youth;
18:00 Узнагароджванне Bike групп;

22:00 Закрыццё дыстанцый Adventure;
21:00 Закрыццё дыстанцый Bike.
 

04.07.2025. Субота.

08:30 –10:15 Рэгістрацыя Swimrun ў цэнтры спаборніцтваў;

10:15 Брыфiнг Swimrun, праверка рыштунку;
10:30 Старт Swimrun Elite, Swimrun Short;
13:00 Узнагароджванне Swimrun;
14:00 Закрыццё трас Swimrun;

12:00 –14:00 Рэгістрацыя Kayaking, Supping ў цэнтры спаборніцтваў;

14:00 Брыфiнг Kayaking, Supping;
14:20 — 19:20 Старт Kayaking, Supping;
21:20 Узнагароджванне Kayaking, Supping;
22:00 Закрыццё трас Kayaking, Supping;

17:00 — 20:00 Майстар-класы;

21:00 — 22:30 Канцэртная праграма;

21:30 – 23:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

22:30 Брыфiнг Kids Night ХСR, Youth Night XCR;
22:40 Старт Kids Night ХСR, Youth Night XCR;
23:10 Закрыццё трас Kids Night XCR, Youth Night XCR;
23:10 Узнагароджванне Kids Night XCR, Youth Night XCR;
21:20 Брыфiнг Elite Night XCR, Short Night XCR;
23:30 Старт Elite Night XCR, Short Night XCR;
01:00 Узнагароджванне Night XCR;
01:30 Закрыццё трас Night XCR.

05.07.2026. Нядзеля.

08:30 — 13:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

09:40 Брыфiнг Swim Race;
10:00 Старт Short Swim Race;
10:15 Старт Elite Swim Race;
11:30 Старт Baby ХСR;
12:00 Старт Youth XCR, Kids XCR;
13:00 Закрыццё трас Youth XCR, Kids XCR;
13:30 Узнагароджванне Kids XCR, Youth XCR, Swim Race;
14:00 Старт Elite XCR, Short XCR, Open ХСR;
17:00 Закрыццё ўсіх трас;
17:30 — 18:00 Узнагароджанне і закрыццё спаборніцтваў.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
лазня;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

ORAZ выступае галоўным мерч-партнёрам ELKPATH, ствараючы адзенне для нашых спартоўцаў па эксклюзіўных дызайнах ад Таццяны Шклудавай.

УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 16.06.2026 г.

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 28.06.2026
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Змяненні ў заяўках прымаюцца па 20.06.2026
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).

Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

7. Умовы правядзення спаборніцтваў

Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе прадубляваны на бранзалеце, нумар ўдзельнікаў Swim Race будзе размешчаны на шапцы, электронны чып трэба замацаваць на руке, удзелнькi групп Kayaking, Supping атрымлiваюць адзiн электронны чып, якi трэба замацаваць на руке. Кожны ўдзельнік груп Adventure атрымлівае чып электроннай адзнакі, а таксама кожная каманда атрымлівае картаграфічныя матэрыялы і картку для адзнакі КП з заданнямі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

XCR

Сross country race або cross country running – адна з дысцыплінаў лёгкай атлетыцы.

Траса кроса не мае жорсткай міжнароднай стандартызацыі. Звычайна траса праходзіць па перасечанай мясцовасці ў лясной зоне або на адкрытай прасторы. У якасці пакрыцця можа выступаць травяное або земляное пакрыццё. Спаборніцтвы звычайна праводзяцца восенню і зімой. Бег (крос) можа праходзіць у суровых умовах надвор’я, такіх як дождж, вецер, мокры снег.

Night XCR

Нашая ўласная імправізацыя правесці cross country running ноччу пад святлом луны і ліхтароў удзельнікаў.

Bike

Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.

Swimrun

Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.

Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.

Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.

Swim Race

Плаванне на адкрытай вадзе у прыродным вадаёме. Дысцыпліна лічыцца адной з найбольш складаных у плаванні з-за ўздзеяння знешніх фактараў, такіх як тэмпература вады, хвалі і плынь.

Траса будзе пазначана сігнальнымі буямі, буі на працягу ўсяго заплыву павінны знаходзіцца па левую руку спартсмена.

Калі тэмпература вады ніжэй за 21°, дазволена выкарыстанне неапрэнавага касцюма для плавання. Мінімальная тэмпература вады для правядзення спаборніцтваў у 16​° і максімальная – 31°.

Тэмпература вады будзе вымярацца за адну гадзіну да старту заплыву, інфармацыя будзе данесена да спартсменаў.

Kayaking

Каякінг – сплаў па возеру Янава ў парнай байдарцы. Пры праходжанні дыстанцыі ў кожнага экіпажа будзе мапа маршруту з кантрольнымі пунктамі абавязковымі для наведвання. Перамагае каманда якая пераадолела ўсю трасу за найменшы час.

Supping

Cплаў па возеру Янава адной асобы на сапе. Пры праходжанні дыстанцыі ў кожнага удзельніка будзе мапа маршруту з кантрольнымі пунктамі абавязковымі для наведвання. Перамагае удзельнік, які пераадолеў усю трасу за найменшы час.

Adventure

Камандныя спаборніцтвы са зменай відаў спорту (бег, ровар, розныя перашкоды, але толькі бег для Adventure Run) якія патрабуюць навыкаў арыентавання (маршрут паміж кантрольнымі кропкамі ўдзельнікі выбіраюць самастойна). Кантрольны час пераадолення: Adventure – 10 гадзін, Adventure run – 10 гадзін.

Паслядоўнасць праходжання этапаў паказваецца ў картаграфічных матэрыялах гонкі. Маршрут этапа адзначаны на мапе. Эксплікацыя маршруту прадстаўлена ў легендзе этапу. Інфармацыя аб наступным этапе (карта і легенда) выдаецца камандам перад стартамі / або ў кропках змены этапаў (на апошнім кантрольным пункце (далей-КП) папярэдняга этапу.

Паслядоўнасць узяцця КП ў рамках этапу паказваецца ў легендзе. У легендзе апісваюцца (арыенцір на карце і апісанне самога КП). На бегавых этапах веласіпеды будуць заставацца пад кантролем суддзі на час праходжання задання.

Адметка КП электронная. Адсутнасць адзнакі аб узяцці КП хаця б у аднаго з удзельнікаў каманды прыводзіць да незаліку КП для каманды. Пры адсутнасцi КП неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатарам і сфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП. На некаторых спецыяльных этапах адзнака можа вырабляцца іншым спосабам, аб чым вы будзеце праінфармаваныя падчас брыфінгу.

Адзнака КП з заданнем робіцца пасля выканання самога задання. Пры не паспяховым выкананні задання прадугледжана сістэма часовых штрафаў. Адсутнасць адзнакі КП прыводзіць да зняцця каманды са спаборніцтваў. Тэхнічная інфармацыя аб Adventure, Adventure Run, Adventure Run Kids з’явіцца асобна.

8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў – забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.

9. Агульная табліца

Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Стартавыя слотыГод нараджэння удзельнікаўАпісанне трасыпа 10.06.2026па 20.06.2026па 28.06.2026У дзень старту
3 ліпеняAdventure (2 асобы)… – 200810 гадзін150160180210
Adventure Run (2 асобы)… – 201110 гадзін140150170200
Bike Elite… – 2008114 км (2 круга па 57 км)8590100115
Bike Short… – 201157 км (1 круг)808595110
Bike Open… – 201228 км (1 круг)758090105
Bike Youth2012 – 201528 км (1 круг)45505565
Bike Kids2016 – 20195,5 км (1 круг)35404560
4 ліпеняSwimrun Elite… – 20089 км (2 кругa па 4,5 км)758090105
Swimrun Short… – 20114,5 км (1 круг)707585100
Kayaking (2 асобы)… – 201113 км (1 круг)150 (+арэнда каяку на месцы 30р.)
Supping… – 20116 км (1 круг)85 (+арэнда сапа на месцы 25р.)
Night XCR Elite… – 200810 км (2 кругa па 5 км)758090105
Night XCR Short… – 20115 км (1 круг)707585100
Night XCR Youth2012 – 20153 км (2 круга па 1,5 км)45505565
Night XCR Kids2016 – 20191,5 км (1 круг)35404560
5 ліпеняSwim Race Elite… – 20083 км (3 круга па 1 км)758090105
Swim Race Short… – 20112 км (2 круга па 1 км)707585100
Swim Open… – 20111 км (1 круг)65708095
XCR Elite… – 200820 км (2 круга па 10 км)758090105
XCR Short… – 201110 км (1 круг)707585100
XCR Short 35+… – 199110 км (1 круг)707585100
XCR Open… – 20125 км (1 круг)65708095
XCR Youth2012 – 20153,6 км (2 круга па 1,8 км)45505565
XCR Kids2016 – 20191,8 км (1 круг)35404560
XCR Baby2020 – …500 м (1 круг)35404560

10. Кубак Ласінай сцежкі 2026

У 2026 годзе вас чакае 16 бегавых стартаў, на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.

Каб удзельнічаць у Кубке, трэба заяўляцца з аднолькавым імём і прозвішчам на кожны забег.

Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Open, Youth, Kids.

Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты падлічваюцца па формуле:

R = C × (2W ÷ T − 1)

Дзе:
R — пункты рэйтынгу,
T — вынік спартоўцы ў секундах,
W — вынік пераможцы ў секундах,
C — спецыяльны каэфіцыент.

Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.

Колькасць заліковых стартаў групы Open: усе 9 вынікаў з 9 стартаў Elkpath Cup.
Колькасць заліковых стартаў астатніх груп: 10 лепшых вынікаў з 16 стартаў Elkpath Cup.

Старты з каэфіцыентамі, якія ўваходзяць у Elkpath Cup 2026:

1100 — 31.01 — Night trail «Паўночны вецер»
1000 — 01.02 — Trail «Паўночны вецер»
1100 — 14.03 — Trail «Першы крок»
1000 — 18.04 — Night vertical «Мядзведжы лес»
1100 — 19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
1000 — 16.05 — Road race «Лідскі замак»
1100 — 06.06 — Night XCR «Заеча паляна»
1000 — 07.06 — XCR «Заеча паляна»
1000 — 04.07 — Night XCR «Каменны востраў»
1000 — 05.07 — XCR «Каменны востраў»
1100 — 01.08 — Night Trail «Чорнае возера»
1100 — 02.08 — Trail «Чорнае возера»
1000 — 15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
1000 — 17.10 — Road race «Залатыя сады»
1000 — 17.10 — Night Trail «Залатыя сады»
1100 — 18.10 — Trail «Залатыя сады»

Узнагароджанне шасці наймацнейшых спартоўцаў кожнай групы рэйтынгу будзе адбывацца на заключным старце сезона 2026 года «Залатыя сады».

Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.

Архіў вынікаў папярэдніх кубкаў:
2024
2025

11. Red Bull Flying Sprint

Удзельнічаюць групы Elite, Short, Open.

Самыя хуткія мужчына і жанчына на Flying Sprint Мядзведжы лес атрымаюць бясплатны слот на забег Wings for Life World Run 2026.

Red Bull Flying Sprint праходзіць на апошнім кіламетры, кідаючы выклік спартоўцам паказаць максімум на фінальным участку. Гэта спецыяльная актывацыя Red Bull на трасе, дзе ўдзельнікі будуць імкнуцца прабегчы свой самы хуткі кіламетр – ад стартавай аркі Red Bull (пачатак) да фінішнай лініі (канец).

Red Bull Flying Sprint дазваляе стварыць унікальную атмасферу з выкарыстаннем брэндаваных інструментаў уздоўж фінальнага ўчастка трасы, інтэграцыяй лагатыпа Red Bull Flying Sprint для павышэння бачнасці і надання энергіі спартоўцам, каб яны фінішавалі максімальна магутна.  

Як гэта працуе:

  • Red Bull Flying Sprint пачынаецца з аркі Red Bull, усталяванай за 1 кіламетр да фінішу.
  • Калі бегуны праходзяць праз арку Red Bull, пачынаецца іх “Flying Sprint”.
  • Задача спартсменаў – прабегчы апошні кіламетр дыстанцыі максімальна хутка.
  • Вынікі кожнага такога спрынту на працягу года сумуюцца. У фінальны залік уваходзіць сума часу ва ўсіх 9 этапах «Flying Sprint». У выпадку, калі няма ніводнага спартоўцы, які прабег усе этапы, пераможца вылучаецца па суме 8 этапаў, дзе этапы пачатка сезону важаць болей чым апошнія, і г.д.
  • Узнагароджанне пераможцаў (1 мужчына і 1 жанчына) па агульнай суме пройдзе на заключным этапе Кубка Ласінай сцежкі. Пераможцы Red Bull Flying Sprint атрымае спецыяльны кубак Red Bull.
  • Спіс заліковых стартаў:
    01.02 — Trail «Паўночны вецер»
    14.03 — Trail «Першы крок»
    19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
    16.05 — Road race «Лідскі замак»
    07.06 — XCR «Заеча паляна»
    05.07 — XCR «Каменны востраў»
    02.08 — Trail «Чорнае возера»
    15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
    18.10 — Trail «Залатыя сады»

12. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Забеспячэнне спаборніцтваў са стартавых ўзносаў і спонсарскай дапамогі арганізацый:
рэклама спаборніцтваў;
разметка дыстанцыі;
аплата працы і харчавання суддзяў;
хранаметраж;
музычнае суправаджэнне;
арганізацыя анімацыйных зон і зон адпачынку;
праца фатографаў;
дызайн спаборніцтваў;
праца сакратарыята;
праца функцыянавання арэны спаборніцтваў;
канцылярскія выдаткі;
прызавы фонд.

Полацки райвыканкам забяспечвае:
ахова правапарадку,
ДАI (забеспячэнне бяспекі перамяшчэння спартсменаў па праезнай частцы, перамяшчэнне пешаходаў у зоне дыстанцый);
паслугі ЖКГ (арганізацыя зоны біяпрыбіральняў і смеццевых кантэйнераў);
медыцынскае забеспячэнне спаборніцтваў (фельчарская брыгада хуткай медыцынскай дапамогі на працягу ўсяго мерапрыемства).

Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.  

13. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

Elite, Short, Open, Youth, Kids, Adventure, Kayaking, Supping — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца кубкамі і падарункамі на фінішы.

14. Бяспека

Удзельнікі Bike, Adventure груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары. Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі рухавікамі забаронены ў мэтах справядлівых вынікаў і бяспекі ўласнай і іншых удзельнікаў на трасе.

Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.

Удзельнікі Swim Race груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры, плывальны буй.
На працягу ўсёй дыстанцыі спартсменаў будуць суправаджаць ратавальнікі на плавальным судне.

Пры неабходнасці дапамогі варта перавярнуцца на спіну і падняць руку ўгару.

Удзельнікі Kayaking, Supping абавязкова павінны быць апранутыя ў выратавальную камізэльку.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуцьзнаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю іздароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPSпрылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасціможна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях Adventure абавязкова мецьпры сабе сродак мабільнай сувязі з камерай і выхадам у інтэрнэт, ліхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект,пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.

15. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

16. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

17. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

18. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

19. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

20. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

21. Жыллё

У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны кемпінг з доступам да пітной і тэхнічнай вады, фудтракаў, зон адпачынку, туалетам, дровам, пляжнай зоне, парковачным месцам. Адкрыты агонь дазволена разводзіць у мангалах ці абсталяваных вогнішчах на адлегласці 4 метраў ад намётаў.

На аўтамабілі можна будзе заехаць у зону кемпінга для выгрузкі неабходнага абсталявання, пасля чаго аўтамабіль павінен адправіцца ў зону паркоўкі. Для аўтамабіляў кемпераў будзе асобная зона размяшчэння. Схема арэны з’явіцца асобна.

Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ

Translate »