Прыгодніцкая гонка. Рэгламент
Мэты
Асноўнымі мэтамі правядзення Прыгодніцкай Гонкі «Каменны востраў» (далей — Гонка) з’яўляюцца:
• заахвочванне насельніцтва да заняткаў спортам і прапаганда здаровага ладу жыцця;
• прапаганда прыгодніцкіх гонак як віду спорту;
• выхаванне экалагічнай культуры і стараннага стаўлення да прыроды;
• прапаганда бяспечнай язды на ровары;
• развіццё ўезнога турызму;
• прыцягненне ўвагі СМІ да развіцця прыгодніцкіх гонак у Беларусі.
Аргкамiтэт гонкi
- Арганізатарамі прыгодніцкай гонкі «Каменны востраў» з’яўляюцца: аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова «Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Прыдзвінне»», «Беларуская федэрацыя спартыўнага арыентавання», ІП Навічэнка Антон Уладзіміравіч;
- Дырэктар гонкі — Навічэнка Антон Уладзіміравіч;
- Галоўны суддзя гонкі — Шалак Мікалай Аляксандравіч.
Намеснік галоўнага суддзі — Папоў Міхаіл Сяргеевіч
Тэрміны і месца правядзення гонкі
- Гонка праводзіцца 3 ліпеня 2026 года;
- Дыстанцыя гонкі пракладзена на тэрыторыі Полацкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь;
- Базавы лагер (далей — БЛ, стартавы/фінішны гарадок) гонкі размешчаны на беразе возера Янова;
- Каардынаты БЛ: 55.27363, 28.78231.
Фармат гонкі
У рамках гонкі прадугледжаны фарматы:
• дыстанцыя «Adventure» — каманда з 2 удзельнікаў, кантрольны час (далей — КЧ) — 10 гадзін;
• дыстанцыя «Adventure Run» — каманда з 2 удзельнікаў, КЧ — 10 гадзін;
Правілы гонкі
Удзельнікамі гонкі могуць быць:
• асобы ва ўзросце не маладзей 18 гадоў, здароўе якіх дазваляе ім выносіць доўгія фізічныя нагрузкі;
• асобы ва ўзросце не маладзей 16 гадоў — у камандзе з дарослым капітанам і пры наяўнасці пісьмовага дазволу ад бацькоў або апекуна;
Удзельнікі перамяшчаюцца па маршруце гонкі з паслядоўнай зменай этапаў. Парадак праходжання этапаў пазначаецца ў картаграфічных матэрыялах гонкі. Маршрут этапа адзначаны на карце. Апісанне маршруту прадстаўлена ў легендзе этапа.
Асноўная карта Гонкі для класаў «Adventure» і «Adventure Run» выдаецца камандзе пры рэгістрацыі, разам са стартавым пакетам (для папярэдняга планавання маршруту).
Легенду для класаў «Adventure» і «Adventure Run» каманда атрымлівае пасля праходжання этапа «Рассейванне». У легендзе апісваюцца кантрольныя пункты (далей – КП): арыенцір на карце і непасрэднае апісанне месцазнаходжання самога КП (база з электроннай адзнакі).
Увесь картаграфічны і інфармацыйны матэрыял выдаецца на каманду ў двух асобніках.
У Гонцы прысутнічаюць тры абавязковая пункты змены (далей – ПЗ):
ПЗ-1, ПЗ-2 і ПЗ-3 для дыстанцыі «Adventure».
ПЗ-1, ПЗ-2 для «Adventure Run».
Умовы праходжання этапаў на ПЗ можна будзе даведацца ў суддзі на гэтых пунктах змены.
На ПЗ будзе да выбару некалькі заданняў, каб каманды маглі выконваць іх не чакаючы ў чарзе.
Дадатковыя мапы і легенды для заданняў выдаюцца камандам перад на Пунктах змены.
На гульнявых этапах абавязковая подпіс карткі. Непадпісаныя карткі суддзямі прымацца не будуць.
Адзнака КП электронная. Адсутнасць адзнакі аб узяцці КП хаця б у аднаго з удзельнікаў каманды прыводзіць да незаліку КП для каманды.
На мясцовасці КП пазначаюцца бела-аранжавымі прызмамі або чырвона-белай стужкай.
Пры адсутнасці базы электроннай адзнакі на КП (або КП цалкам) неабходна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатарам і зфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП.
На некаторых спецыяльных этапах адзнака можа ажыццяўляцца іншым спосабам, пра што вы будзеце паведамлены перад стартам. У выпадку размяшчэння базы электроннай адзнакі ў аддаленні ад кропкі арыенціру, якая пазначае месцазнаходжанне КП (напрыклад, з мэтай захавання ў людных месцах), гэты факт будзе апісаны ў легендзе, з дапамогай азімута або іншых арыенціраў.
У Гонцы будзе прысутнічаць пошук КП па GPS-каардынатах. Камандам неабходна мець тэхнічныя сродкі для іх уводу. Сістэма каардынат будзе прадстаўлена ў фармаце дзесятковых градусаў (DD): XX.XXXXX XX.XXXXXX.
Агульны пералік дысцыплін гонкі (набор дысцыплін залежыць ад абранай дыстанцыі, глядзі ў апісанні параметраў дыстанцыі):
• Арыентаванне (па мапе, па спортыўнай мапе, па азімуце, па GPS-каардынатах);
• Веламарафон;
• Трэкінг (бег);
• Інтэлектуальныя заданні, галаваломкі;
• Рух па маркіроўцы, па легендзе, па заданні.
Дыстанцыя гонкі – кальцавая. Старт і фініш размяшчаюцца ў базавым лагеры. Пункты змены знаходзяцца на аддаленні ад БЛ.
Удзельнікам спаборніцтваў неабходна выконваць усе ўказанні судзейскай брыгады, кантралёраў на КП і назіральнікаў на дыстанцыі. Невыкананне гэтай умовы прыводзіць да аўтаматычнай дыскваліфікацыі каманды.
Параметры этапаў з’яўляюцца папярэднімі і могуць быць змененыя з-за неспрыяльных фактараў, якія не залежаць ад арганізатараў, пра што будзе абвешчана ў абавязковым парадку.
Уся дыстанцыя гонкі падзелена на два блока – абавязковыя этапы і бонусныя КП.
Да абавязковых этапаў адносяцца:
Для дыстанцыі «Adventure»:
- У БЛ:
- Этап «Рассейванне»;
- На ПЗ-1:
- Тэхнічны этап;
- Этап «Лінейнае арыентаванне»;
- На ПЗ-2:
- Біятлон;
- Байдаркі.
- На ПЗ-3:
- Гульнявы этап;
- Велаарыентаванне.
Для дыстанцыі «Adventure Run»:
- У БЛ:
- Этап «Рассяванне»;
- На ПЗ-1:
- Тэхнічны этап;
- Этап «Лінейнае арыентаванне».
- На ПЗ-2:
- Біятлон;
- Байдаркі.
Прапускаць абавязковыя этапы забаронена. У выпадку пропуску абавязковага этапа каманда здымаецца з спаборніцтваў, і ёй залічваюцца КП да першага прапушчанага абавязковага этапа.
КЧ (кантрольны час) — час максімальнай працягласці Гонкі для кожнага з класаў. КЧ сканчаецца ў момант закрыцця дыстанцыі для дадзенага класа, які вызначаецца раскладам Гонкі (гл. раздзел “Расклад Гонкі”). Час закрыцця дыстанцыі не залежыць ад часу фактычнага старту каманд, ад набраных штрафаў і бонусаў, часу вымушанага чакання і т.п. Закрыццё дыстанцыі можа быць перанесена судзейскай калегіяй толькі для ўсіх каманд у дадзеным класе з-за аб’ектыўных прычынаў (затрымка старту, змена надвор’я, змена рэгламенту Гонкі і да т.п.), пра што абавязкова паведамляецца на брыфінгу.
За кожную няпоўную хвіліну перавышэння КЧ каманда атрымлівае штраф у 1 бал, але не больш за 10 балаў. Пры перавышэнні КЧ больш чым на 10 хвілін каманда здымаецца са спаборніцтваў.
Кароткае апісанне дыстанцый
Дыстанцыя «Adventure» прадстаўлена ў выглядзе малекулы «БЛ – ПЗ-1 – ПЗ-2 – ПЗ-3 – БЛ» (Малюнак 1). Але парадак наведвання Пунктаў Змены не рэгламентаваны. Для праходжання абавязковых заданняў на ПЗ ніякіх дадатковых сродкаў не патрабуецца, а ўмовы праходжання будуць абвешчаны на месцы.
Мінімальныя адлегласці, якія неабходна пераадолець удзельнікам:
• Ровар: 34 км;
• Бег: каля 3 км.

Дыстанцыя «Adventure Run» прадстаўлена ў выглядзе малекулы: «БЛ – ПЗ-1 – ПЗ-2 – БЛ» (ці «БЛ – ПЗ-2 – ПЗ-1 – БЛ»). Перамяшчэнне ўдзельнікаў – толькі пешшу на працягу ўсёй гонкі (Малюнак 2).
Для праходжання абавязковых заданняў на ПЗ ніякіх дадатковых сродкаў не патрабуецца, а ўмовы праходжання будуць абвешчаны на месцы.
Мінімальныя адлегласці, якія неабходна пераадолець удзельнікам:
• Бег: 22 км.

На пунктах змены
- На пунктах змены (ПЗ-1, ПЗ-2, ПЗ-3) для ўдзельнікаў будзе арганізавана харчаванне (вада, садавіна, хлеб). У вёсках Гомля, Варанічы і Блінзіца знаходзяцца прадуктовыя крамы (месцазнаходжанне будзе пазначана на асноўнай карце).
- Для дыстанцыі «Adventure» можна будзе арганізаваць уласную заброску (зменнае адзенне, харчаванне і інш.) на ПЗ-2. Для гэтага неабходна скласці рэчы ў асабістую герметычную сумку (1 на каманду) i падпісаць назву або нумар каманды і ПЗ, на які адпраўляецся заброска. Непадпісаныя сумкі прымацца не будуць. Гэтыя рэчы будуць дастаўлены з БЛ на ПЗ-2, а пасля заканчэння гонкі — назад.
- Упэўненая просьба: каб палегчыць працу валанцёраў, зрабіце свае заброскі максімальна лёгкімі і кампактнымі.
Гледачы
Гледачы размяшчаюцца ў Базовым Лягеры гонкі, могуць назіраць і ўсемагчыма падтрымліваць сваю каманду па ходзе дыстанцыі. Не дапускаецца парушэння спартыўнай справядлівасці спаборніцтва, а таксама спартыўнай этыкі з боку гледачоў і заўзятараў. Забараняецца аказанне фізічнай дапамогі спартсменам.
Расклад гонкі
03.07.2025. Пятніца.
09:30 –11:30 Рэгістрацыя Adventure ў цэнтры спаборніцтваў;
11:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:30 Брыфiнг;
12:00 Старт Adventure, Adventure Run;
22:10 Закрыццё дыстанцый;
22:20 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў каманд.
Расклад гонкі можа мець невялікія змены, пра якія каманды будуць дадаткова інфармаваныя.
Спіс рыштунку
Спіс абавязковага каманднага, абавязковага асабістага і рэкамендаванага рыштунку на час правядзення Гонкі. Абавязковы рыштунак будзе правярацца пры рэгістрацыі каманды ў БЛ і, у выпадку адсутнасці чаго-небудзь са спісу, каманда не будзе дапушчана да старту.
| Найменне | Adventure | Adventure Run |
|---|---|---|
| Абавязковы камандны рыштунак | ||
| *Медыцынская аптэчка | + | + |
| Працуючы мабільны тэлефон з зараджаным акумулятарам | + | + |
| Компас (з азімутальнай шкалой) | + | + |
| Маркер (аловак), сшытак | + | + |
| Спадарожнікавы навігатар ці іншае прылада для ўводу GPS-каардынат | + | + |
| Свісток | + | + |
| Абавязковы асабiсты рыштунак | ||
| Нумар удзельніка (выдаецца арганізатарамі) | + | + |
| Індывідуальны чып сістэмы электроннай адзнакі (выдаецца арганізатарамі) | + | + |
| Ровар з справнай тармазной сістэмай | + | |
| Велашлем (каска) | + | |
| Святлоадбівальны элемент (флікер) | + | + |
| Рэкамендаваны рыштунак | ||
| Велакампутар (веласпідаметр) | + | |
| Роварны рамонтны набор, запасная камера | + | |
| Герметычная ўпакоўка для тэлефона | + | + |
| Індывідуальныя лякарскія прэпараты | + | + |
| Запас ежы і вады на час гонкі | + | + |
| Запас наяўных грошаў | + | + |
| Сродак абароны ад дажджу | + | + |
| Ліхтарык, нож | + | + |
*Медыцынская аптэчка: бінт, пластыр, перакіс вадароду (ці іншы дэзінфікуючы сродак), абязбольвальны сродак.
Штрафы і дыскваліфікацыя
- Штрафам у памеры 10 балаў (за кожны зарэгістраваны выпадак) караюцца наступныя дзеянні:
- незахаванне бяспечных адлегласцей паміж удзельнікамі (не больш за 100 метраў для роварных этапаў, 50 метраў для бегавых этапаў);
- разрыў больш за 30 секунд паміж данымі электроннай адзнакі ўдзельнікаў адной каманды;
- парушэнне тэхнікі бяспекі на тэхнічным этапе (за кожны зарэгістраваны выпадак);
- парушэнне правіл дарожнага руху;
- парушэнне правіл аховы навакольнага асяроддзя, выкід смецця (уся каманда абавязана вярнуць смецце ў БЛ і далей транспартаваць у горад);
- рух на ровары без шлема (або з незашпіленым шлемам);
- адсутнасць на ўдзельніку ідэнтыфікацыйнага нумара, у тым ліку размяшчэнне гэтага знака ў зоне дрэннай бачнасці (пад адзеннем, у ранцы і да т.п.).
- Каманда дыскваліфікуецца за наступныя дзеянні:
- выкарыстанне гарадскога і іншага транспарту, не прадугледжанага рэгламентам гонкі;
- падзел каманды на адлегласць больш за 300 м (ці 1 хвіліну ў выпадку абмежаванай бачнасці);
- страту індывідуальнага чыпа сістэмы электроннай адзнакі (гл. п. “Хранаметраж”);
- выкарыстанне дапамогі з боку, акрамя выпадкаў сустрэчы з мясцовым насельніцтвам, работнікамі, уладальнікамі зямель і да т.п. У выпадку, калі такая сустрэча выпадковая, удзельнікам дазваляецца скарыстацца наступнай дапамогай выпадковых сустрэчных: спытаць дарогу, папрасіць ежы ці вады. У выпадку калі выявіцца, што такая дапамога была спланаваная загадзя, каманда будзе дыскваліфікавана;
- выкарыстанне сродкаў перамяшчэння, не прадугледжаных умовамі гонкі ці дадзенага этапу ПГ;
- парушэнне спартыўнай этыкі (неаказанне дапамогі іншым камандам, альбо перашкоды іншым камандам у пераадоленні дыстанцыі) і іншыя выпадкі неспартыўных паводзінаў (па меркаванню суддзяў);
- адмову ад удзелу ў выратавальных мерапрыемствах;
- наўмыснае нанясенне шкоды маёмасці, у тым ліку і рыштунку, членаў каманд супернікаў, Аргкамітэта, партнёраў арганізатараў гонкі, прадстаўнікоў СМІ і гледачоў гонкі;
- адмову ад выканання указанняў, звязаных з праходжаннем дыстанцыі, якія выдаюцца прадстаўнікамі судзейскай калегіі ПГ, у тым ліку і суддзяў на ПЗ.
- перавышэнне КВ больш чым на 10 хвілін.
Рашэнне аб дыскваліфікацыі каманды прымаецца галоўнай судзейскай калегіяй.
Падвядзенне вынікаў
- Перамагае каманда, якая прайшла ўсе абавязковыя этапы, набрала максімальную колькасць бонусных балаў і ўклалася ў КЧ (з улікам штрафаў). Далей месцы размеркоўваюцца паміж камандамі па змяншэнні колькасці выкананых абавязковых этапаў (у першую чаргу) і бонусных балаў (у другую чаргу).
- Ва ўсіх класах ўзнагароджваюцца 3 першыя месцы ў агульным заліку. Ва ўсіх класах, пры наяўнасці больш за 5 змяшаных каманд, узнагароджваюцца тры першыя месцы ў мужчынскім і змяшаным заліках.
У выпадку, калі ў класе спаборнічае менш за 6 каманд, Аргкамітэт пакідае за сабой права на ўзнагароджанне прызамі толькі пераможцаў класа.
Колькасць узнагароджваемых каманд можа быць зменена рашэннем судзейскай калегіі толькі ў бок іх павелічэння. - Разгляд пратэстаў ажыццяўляецца на працягу паўгадзіны пасля апублікавання папярэдніх вынікаў. Пратэст падаецца капітанам каманды галоўнаму суддзі гонкі.
Рэгістрацыя і фінансаванне
- Папярэдняя рэгістрацыя на гонку ажыццяўляецца праз інтэрнэт на сайце elkpath.by.
Пасля запоўнення рэгістрацыйнай формы неабходна аплаціць удзел праз сайт – www.elkpath.by.
Апошні дзень рэгістрацыі – 28.06.2026. Далейшая рэгістрацыя магчымая ў БЛ у дзень старту пры наяўнасці картаграфічнага матэрыялу ў суддзяў. - У ходзе перадстартавай рэгістрацыі ў базавым лагеры каманда падае ў мандатную камісію наступныя дакументы:
- распіску аб адказнасці;
- дакумент, які пацвярджае дату нараджэння (ці яго копію) – распіскі за непаўналетніх удзельнікаў, калі такія ёсць у камандзе. Увага, у распісцы неабходны подпісы абодвух бацькоў або асоб, якіх яны замяняюць, не забывайце запоўніць своечасова;
- спіс абавязковага рыштунку.
- Фінансаванне спаборніцтваў ажыццяўляецца за кошт Аргкамітэта, спонсараў, мэтавых стартавых узносаў удзельнікаў і іншых паступленняў.
Мэтавы стартавы ўзнос з каманды за ўдзел у гонцы залежыць ад тэрмінаў заяўкі і класу дыстанцыі.
Хранаметраж
- На Гонцы будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі SPORTident. Удзельнікам усіх класаў прадастаўляюцца два чыпа SI для кожнага члена каманды.
Чыпы SI будуць замацаваны арганізатарамі кожнаму ўдзельніку пры дапамозе несъемнага бранзалета на запясце перад пачаткам спаборніцтваў. - Адказнасць. Удзельнікі абавязаны абавязкова вярнуць індывідуальны чып сістэмы электроннай адзнакі арганізатарам. У выпадку страты, паломкі або невяртання чыпа ўдзельнік павінен кампенсаваць яго кошт арганізатарам. Велічыня сумы кампенсацыі складае 150 беларускіх рублёў.
- Пры адсутнасці базы на КП з электроннай адзнакай (ці КП цалкам) неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатараў, паведаміўшы назву каманды і нумар КП. Для адзнакі пры адсутнасці базы на КП неабходна сфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП.
Медыа
На дыстанцыі гонкі могуць знаходзіцца акрэдытаваныя медыйныя працаўнікі. Просім ставіцца з разуменнем і павагай да іх працы.
Па папярэдняй заяўцы для медыйных працаўнікоў будзе падрыхтаваны картаграфічны матэрыял з пазначэннем найбольш цікавых месцаў для наведвання.
Дадатковая інфармацыя
Тэлефон арганізатараў:
+375291378372
+375447676880
Сайт гонкi: www.elkpath.by.