Рэгламент. Заеча паляна
Кросс-кантры бег, кросс-кантры велагонка, начны кросс-кантры бег, свiмран, 50 ультра кросс-кантры бег, плаванне на адкрытай вадзе «Ласіная сцежка Заеча паляна»
XCR, Bike, Night XCR, Swimrun, 50 Ultra XCR, Swim «Elkpath Hare glade».
7 і 8 этапы Кубка Ласінай Сцежкі
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 06 — 07.06.2026 года, Лепельскі раён, в. Бароўка, ДУ «Лепельскі вайсковы санаторый»
Каардынаты месца правядзення: 54.9507, 28.7974
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя спаборніцтваў ажыццяўляецца спартыўным грамадскім абэяднаннем «Беларуская федэрацыя арыентавання» (далей – СГА «БФА»).
Адміністрацыйнае кіраўніцтва Лепельскі раённы выканаўчы камітэт;
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
06.06.2026 (субота)
Swimrun Elite, Swimrun Short, Night XCR Elite, Night XCR Short, Night XCR Youth, Night XCR Kids.
10:00 –12:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
12:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
12:30 Старт Swimrun Short, Swimrun Elite;
14:30 Узнагароджванне Swimrun.
15:00 Закрыццё трас Swimrun;
20:30-22:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
21:50 Старт Night XCR Kids, Night XCR Youth;
22:20 Закрыццё трас Night XCR Kids, Night XCR Youth;
22:30 Старт Night XCR Short, Night XCR Elite;
22:40 Узнагароджванне Night XCR Kids, Night XCR Youth;
00:00 Узнагароджванне Night XCR Short, Night XCR Elite;
00:40 Закрыццё ўсiх трас.
07.06.2026 (нядзеля)
Swim Elite, Swim Short, Swim Open, XCR 50 Ultra, ХСR Elite, ХСR Short, ХСR Youth, ХСR Kids, ХСR Baby, Bike Elite, Bike Short, Bike Open, Bike Youth, Bike Kids.
10:00 –14:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
09:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:00 Старт Swim Open;
10:20 Старт Swim Short, Swim Elite;
10:30 Старт XCR 50 Ultra;
11:00 Старт XCR Baby;
11:30 Старт XCR Youth, XCR Kids;
12:10 Закрыццё трас XCR Youth, XCR Kids;
12:20 Узнагароджанне Swim, дзiцячых XCR груп;
13:00 Старт Bike Youth, Bike Kids;
14:30 Закрыццё трас Bike Youth, Bike Kids;
14:30 Старт Bike Elite, Bike Short, Bike Open;
14:40 Старт XCR Open;
14:50 Старт XCR Elite, XCR Short;
15:00 Узнагароджанне дзiцячых Bike груп;
17:30-18:00 Узнагароджанне астатнiх груп;
19:00 Закрыццё ўсiх трас.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна,прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке адным прадмеце кожнага віду з артыкулаў: кашулька, майка, бафік, павязка, кепка, медальніца:

ORAZ выступае галоўным мерч-партнёрам ELKPATH, ствараючы адзенне для нашых спартоўцаў па эксклюзіўных дызайнах ад Таццяны Шклудавай.
УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 25.05.2026 г.
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 1.06.2026
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 27.05.2026
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі. Таксама удзельнікі Swim i Swimrun абавязаны карыстацца з шапачкі для плавання выдадзенай у стартавым пакеце.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.
Bike
Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.
Swimrun
Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.
Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.
Swim Race
Плаванне на адкрытай вадзе у прыродным вадаёме. Дысцыпліна лічыцца адной з найбольш складаных у плаванні з-за ўздзеяння знешніх фактараў, такіх як тэмпература вады, хвалі і плынь.
Траса будзе пазначана сігнальнымі буямі, буі на працягу ўсяго заплыву павінны знаходзіцца па левую руку спартсмена.
Калі тэмпература вады ніжэй за 21°, дазволена выкарыстанне неапрэнавага касцюма для плавання. Мінімальная тэмпература вады для правядзення спаборніцтваў — 16° і максімальная — 31°.
Тэмпература вады будзе вымярацца за адну гадзіну да старту заплыву, інфармацыя будзе данесена да спартсменаў.
8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў – забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
| Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 04.05.2026 | па 17.05.2026 | па 31.05.2026 | На арэне спаборнiцтваў | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 6 чэрвеня | Swimrun Elite | … – 2008 | 10 км (2 кругa па 5 км) | 75 | 80 | 90 | 105 |
| Swimrun Short | … – 2011 | 5 км (1 круг) | 70 | 75 | 85 | 100 | |
| Night XCR Elite | … – 2008 | 14 км (2 кругa па 7 км) | 75 | 80 | 90 | 105 | |
| Night XCR Short | … – 2011 | 7 км (1 круг) | 70 | 75 | 85 | 100 | |
| Night XCR Youth | 2012 – 2015 | 3 км (2 круга па 1,5 км) | 45 | 50 | 55 | 65 | |
| Night XCR Kids | 2016 – 2019 | 1,5 км (1 круг) | 35 | 40 | 45 | 60 | |
| 7 чэрвеня | Swim Elite | … – 2008 | 2 км (2 круга па 1 км) | 75 | 80 | 90 | 105 |
| Swim Short | … – 2011 | 1 км (1 круг) | 70 | 75 | 85 | 100 | |
| Swim Open | … – 2011 | 500 м (1 круг) | 65 | 70 | 80 | 95 | |
| 50 Ultra XCR | … – 2008 | 50 км (1 круг) | 80 | 85 | 95 | 110 | |
| XCR Elite | … – 2008 | 26 км (1 круг) | 75 | 80 | 90 | 105 | |
| XCR Short | … – 2011 | 12 км (1 круг) | 70 | 75 | 85 | 100 | |
| XCR Short 35+ | … – 1991 | 12 км (1 круг) | 70 | 75 | 85 | 100 | |
| XCR Open | … – 2012 | 7 км (1 круг) | 65 | 70 | 80 | 95 | |
| XCR Youth | 2012 – 2015 | 3,0 км (2 круга па 1,5 км) | 45 | 50 | 55 | 65 | |
| XCR Kids | 2016 – 2019 | 1,5 км (1 круг) | 35 | 40 | 45 | 60 | |
| XCR Baby | 2020 – … | 300 м (1 круг) | 20 | 25 | 30 | 50 | |
| Bike Elite | … – 2008 | 100 км (2 круга па 50 км) | 85 | 90 | 100 | 115 | |
| Bike Short | … – 2011 | 50 км (1 круг) | 80 | 85 | 95 | 110 | |
| Bike Open | … – 2012 | 26 км (1 круг) | 75 | 80 | 90 | 105 | |
| Bike Youth | 2012 – 2015 | 12 км (1 круг) | 45 | 50 | 55 | 65 | |
| Bike Kids | 2016 – 2019 | 12 км (1 круг) | 35 | 40 | 45 | 60 |
10. Кубак Ласінай сцежкі 2026
У 2026 годзе вас чакае 16 бегавых стартаў, на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.
Каб удзельнічаць у Кубке, трэба заяўляцца з аднолькавым імём і прозвішчам на кожны забег.
Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Open, Youth, Kids.
Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты падлічваюцца па формуле:
R = C × (2W ÷ T − 1)
Дзе:
R — пункты рэйтынгу,
T — вынік спартоўцы ў секундах,
W — вынік пераможцы ў секундах,
C — спецыяльны каэфіцыент.
Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.
Колькасць заліковых стартаў групы Open: усе 9 вынікаў з 9 стартаў Elkpath Cup.
Колькасць заліковых стартаў астатніх груп: 10 лепшых вынікаў з 16 стартаў Elkpath Cup.
Старты з каэфіцыентамі, якія ўваходзяць у Elkpath Cup 2026:
1100 — 31.01 — Night trail «Паўночны вецер»
1000 — 01.02 — Trail «Паўночны вецер»
1100 — 14.03 — Trail «Першы крок»
1000 — 18.04 — Night vertical «Мядзведжы лес»
1100 — 19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
1000 — 16.05 — Road race «Лідскі замак»
1100 — 06.06 — Night XCR «Заеча паляна»
1000 — 07.06 — XCR «Заеча паляна»
1000 — 04.07 — Night XCR «Каменны востраў»
1000 — 05.07 — XCR «Каменны востраў»
1100 — 01.08 — Night Trail «Чорнае возера»
1100 — 02.08 — Trail «Чорнае возера»
1000 — 15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
1000 — 17.10 — Road race «Залатыя сады»
1000 — 17.10 — Night Trail «Залатыя сады»
1100 — 18.10 — Trail «Залатыя сады»
Узнагароджанне шасці наймацнейшых спартоўцаў кожнай групы рэйтынгу будзе адбывацца на заключным старце сезона 2026 года «Залатыя сады».
Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.
Архіў вынікаў папярэдніх кубкаў:
2024
2025
11. Red Bull Flying Sprint
Удзельнічаюць групы Elite, Short, Open.
Самыя хуткія мужчына і жанчына на Flying Sprint Мядзведжы лес атрымаюць бясплатны слот на забег Wings for Life World Run 2026.
Red Bull Flying Sprint праходзіць на апошнім кіламетры, кідаючы выклік спартоўцам паказаць максімум на фінальным участку. Гэта спецыяльная актывацыя Red Bull на трасе, дзе ўдзельнікі будуць імкнуцца прабегчы свой самы хуткі кіламетр – ад стартавай аркі Red Bull (пачатак) да фінішнай лініі (канец).
Red Bull Flying Sprint дазваляе стварыць унікальную атмасферу з выкарыстаннем брэндаваных інструментаў уздоўж фінальнага ўчастка трасы, інтэграцыяй лагатыпа Red Bull Flying Sprint для павышэння бачнасці і надання энергіі спартоўцам, каб яны фінішавалі максімальна магутна.
Як гэта працуе:
- Red Bull Flying Sprint пачынаецца з аркі Red Bull, усталяванай за 1 кіламетр да фінішу.
- Калі бегуны праходзяць праз арку Red Bull, пачынаецца іх “Flying Sprint”.
- Задача спартсменаў – прабегчы апошні кіламетр дыстанцыі максімальна хутка.
- Вынікі кожнага такога спрынту на працягу года сумуюцца. У фінальны залік уваходзіць сума часу ва ўсіх 9 этапах «Flying Sprint». У выпадку, калі няма ніводнага спартоўцы, які прабег усе этапы, пераможца вылучаецца па суме 8 этапаў, дзе этапы пачатка сезону важаць болей чым апошнія, і г.д.
- Узнагароджанне пераможцаў (1 мужчына і 1 жанчына) па агульнай суме пройдзе на заключным этапе Кубка Ласінай сцежкі. Пераможцы Red Bull Flying Sprint атрымае спецыяльны кубак Red Bull.
- Спіс заліковых стартаў:
01.02 — Trail «Паўночны вецер»
14.03 — Trail «Першы крок»
19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
16.05 — Road race «Лідскі замак»
07.06 — XCR «Заеча паляна»
05.07 — XCR «Каменны востраў»
02.08 — Trail «Чорнае возера»
15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
18.10 — Trail «Залатыя сады»
12. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Забеспячэнне спаборніцтваў са стартавых ўзносаў і спонсарскай дапамогі арганізацый:
рэклама спаборніцтваў;
разметка дыстанцыі;
аплата працы і харчавання суддзяў;
хранаметраж;
музычнае суправаджэнне;
арганізацыя анімацыйных зон і зон адпачынку;
праца фатографаў;
дызайн спаборніцтваў;
праца сакратарыята;
праца функцыянавання арэны спаборніцтваў;
канцылярскія выдаткі;
прызавы фонд.
Лепельскі райвыканкам забяспечвае:
ахова правапарадку,
ДАI (забеспячэнне бяспекі перамяшчэння спартсменаў па праезнай частцы, перамяшчэнне пешаходаў у зоне дыстанцый);
паслугі ЖКГ (арганізацыя зоны біяпрыбіральняў і смеццевых кантэйнераў);
медыцынскае забеспячэнне спаборніцтваў (фельчарская брыгада хуткай медыцынскай дапамогі на працягу ўсяго мерапрыемства).
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
13. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Open, Youth, Kids, 50 Ultra — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
14. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.
Удзельнікі Night груп павінны мець ліхтарык на працягу ўсяго часу гонкі.
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары. Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі рухавікамі забаронены ў мэтах справядлівых вынікаў і бяспекі ўласнай і іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання выдадзеную ў стартавым пакеце, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.
Удзельнікі Swim Race груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання выдадзеную ў стартавым пакеце, плавальныя акуляры, плывальны буй.
На працягу ўсёй дыстанцыі спартсменаў будуць суправаджаць ратавальнікі на плавальным судне.
Пры неабходнасці дапамогі варта перавярнуцца на спіну і падняць руку ўгару.
15. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
16. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
17. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
18. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
19. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
20. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru








