Перейти к содержимому

Рэгламент. Лідскі замак

6 этап Кубка Ласінай Сцежкі

Шашэйны бег «Ласіная сцежка Лідскі замак»
Road race «Elkpath Lida Castle».

1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 16.05.2026 года г. Ліда

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 53.8870, 25.3019
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Агульнае кіраўніцтва і арганізацыяспаборніцтваў ажыццяўляе спартыўнаеграмадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя арыентавання».
Адміністрацыйнае кіраўніцтва і арганізацыя спаборніцтваў ажыццяўляецца Лiдскім раённымвыканаўчым камітэтам (далей – Лідскі райвыканкам).
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

4. Праграма спаборніцтваў

16.05.2026. Субота.

15 км (Road Elite), 10 км (Road Short), 5 км (Road Open), 3 км (Road Youth), 1,5 км (Road Kids) 300 м (Road Baby).

10:00 — 12:50 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

11:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:30 Старт Baby 300 м;
11:50 Cтарт Kids 1,5 км, Youth 3 км;
12:20 Закрыццё трас Kids, Youth;
12:30 Узнагароджванне дзіцячых груп;
13:00 Старт Elite 15 км, Short 10 км, Open 5 км;
15:00 Закрыццё трас;
15:30 Узнагароджванне дарослых;
15:50 Закрыццё спаборніцтваў.

Кантрольны час:
15 км, 10 км, 5 км — 120 хвілін.
1,5 км, 3 км — 30 хвілін
Закрыццё трас – 15:00.
Пасля гэтага часу ўдзельнік абавязаны пакінуць праезную частку і рухацца ў бок фінішу згодна з ПДР, пераадоленне фінішнай лініі абавязковае.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

УВАГА!
Кожны дарослы ўдзельнік мусіць выбраць мэтавы тэмп, з якім плануе прабегчы дыстанцыю. Калі вы выбіраеце кластар з высокім тэмпам, то павінны падаць спасылку на дзейсны вынік за апошнія 380 дзён перад стартам. Падыходзяць вынікі афіцыйных кросаў на сертыфікаваных трасах з вызначанай даўжынёй; таксама залічваюцца дыстанцыі Road «Старажытнага горада» і «Залатых садоў» 2025 года.

Пасля рэгістрацыі ў спісе ўдзельнікаў насупраць вашага імя з’явіцца значок у адпаведнасці з чатырма статусамі верыфікацыі:
— — верыфікацыя не патрэбна
⏳ — вынік чакае вырыфікацыі
✅ — вынік верыфікаваны
❌ — вынік адсутнічае ці не адпавядае абранаму тэмпу

Пасля закрыцця прыёму заявак будуць апублікаваныя стартавыя пратаколы з падзелам на адпаведныя стартавыя кластары. Спартоўцам, чые вынікі атрымалі ❌, прызначаецца апошні стартавы кластар.

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

ORAZ выступае галоўным мерч-партнёрам ELKPATH, ствараючы адзенне для нашых спартоўцаў па эксклюзіўных дызанах ад Таццяны Шклудавай.

УВАГА!
Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 05.05.2026 г.

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 11.05.2026 г.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Змяненні ў заяўках прымаюцца па 8.05.2026 г.
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).

Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

7. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт забегаў Elite, Short і Open будзе падзелены на стартавыя кластары A, B, C і D. паводле паданых і верыфікаваных мэтавых тэмпаў удзельнікаў. Кожны кластар будзе фармавацца з наяўных удзельнікаў з улікам максімальнай колькасці асобаў у адным, магчыма вылучэнне дадатковых кластараў.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.

8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.

9. Агульная табліца

Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Стартавыя слотыГод нараджэння удзельнікаўАпісанне трасыпа 05.04.2026па 26.04.2026па 11.05.2026У дзень старту
16 маяRoad Elite… – 200815 км (3 кругa)9095100120
Road Short… – 201110 км (2 круга)859095115
Road Short 35+… – 199110 км (2 круга)859095115
Road Short 45+… – 198110 км (2 круга)859095115
Road Open… – 20125,0 км (1 круг)808590110
Road Open 35+… – 19915,0 км (1 круг)808590110
Road Open 45+… – 19815 км (1 круг)808590115
Road Youth2012 – 20153 км (2 круга)45505575
Road Kids2016 – 20191,5 км (1 круг)35404565
Road Baby2020 – …300 м (1 круг)20253050

10. Кубак Ласінай сцежкі 2026

У 2026 годзе вас чакае 16 бегавых стартаў, на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.

Каб удзельнічаць у Кубке, трэба заяўляцца з аднолькавым імём і прозвішчам на кожны забег.

Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Open, Youth, Kids.

Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты падлічваюцца па формуле:

R = C × (2W ÷ T − 1)

Дзе:
R — пункты рэйтынгу,
T — вынік спартоўцы ў секундах,
W — вынік пераможцы ў секундах,
C — спецыяльны каэфіцыент.

Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.

Колькасць заліковых стартаў групы Open: усе 9 вынікаў з 9 стартаў Elkpath Cup.
Колькасць заліковых стартаў астатніх груп: 10 лепшых вынікаў з 16 стартаў Elkpath Cup.

Старты з каэфіцыентамі, якія ўваходзяць у Elkpath Cup 2026:

1100 — 31.01 — Night trail «Паўночны вецер»
1000 — 01.02 — Trail «Паўночны вецер»
1100 — 14.03 — Trail «Першы крок»
1000 — 18.04 — Night vertical «Мядзведжы лес»
1100 — 19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
1000 — 16.05 — Road race «Лідскі замак»
1100 — 06.06 — Night XCR «Заеча паляна»
1000 — 07.06 — XCR «Заеча паляна»
1000 — 04.07 — Night XCR «Каменны востраў»
1000 — 05.07 — XCR «Каменны востраў»
1100 — 25.07 — Night Trail «Чорнае возера»
1100 — 26.07 — Trail «Чорнае возера»
1000 — 15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
1000 — 17.10 — Road race «Залатыя сады»
1000 — 17.10 — Night Trail «Залатыя сады»
1100 — 18.10 — Trail «Залатыя сады»

Узнагароджанне шасці наймацнейшых спартоўцаў кожнай групы рэйтынгу будзе адбывацца на заключным старце сезона 2026 года «Залатыя сады».

Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.

Архіў вынікаў папярэдніх кубкаў:
2024
2025

11. Red Bull Flying Sprint

Удзельнічаюць групы Elite, Short, Open.

Red Bull Flying Sprint праходзіць на апошнім кіламетры, кідаючы выклік спартоўцам паказаць максімум на фінальным участку. Гэта спецыяльная актывацыя Red Bull на трасе, дзе ўдзельнікі будуць імкнуцца прабегчы свой самы хуткі кіламетр — ад стартавай аркі Red Bull (пачатак) да фінішнай лініі (канец).

Red Bull Flying Sprint дазваляе стварыць унікальную атмасферу з выкарыстаннем брэндаваных інструментаў уздоўж фінальнага ўчастка трасы, інтэграцыяй лагатыпа Red Bull Flying Sprint для павышэння бачнасці і надання энергіі спартоўцам, каб яны фінішавалі максімальна магутна.  

Як гэта працуе:

  • Red Bull Flying Sprint пачынаецца з аркі Red Bull, усталяванай за 1 кіламетр да фінішу.
  • Калі бегуны праходзяць праз арку Red Bull, пачынаецца іх «Flying Sprint».
  • Задача спартсменаў — прабегчы апошні кіламетр дыстанцыі максімальна хутка.
  • Вынікі кожнага такога спрынту на працягу года сумуюцца. У фінальны залік уваходзіць сума часу ва ўсіх 9 этапах «Flying Sprint». У выпадку, калі няма ніводнага спартоўцы, які прабег усе этапы, пераможца вылучаецца па суме 8 этапаў, дзе этапы пачатка сезону важаць болей чым апошнія, і г.д.
  • Узнагароджанне пераможцаў (1 мужчына і 1 жанчына) па агульнай суме пройдзе на заключным этапе Кубка Ласінай сцежкі. Пераможцы Red Bull Flying Sprint атрымае спецыяльны кубак Red Bull.
  • Спіс заліковых стартаў:
    01.02 — Trail «Паўночны вецер»
    14.03 — Trail «Першы крок»
    19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
    16.05 — Road race «Лідскі замак»
    07.06 — XCR «Заеча паляна»
    05.07 — XCR «Каменны востраў»
    26.07 — Trail «Чорнае возера»
    15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
    18.10 — Trail «Залатыя сады»

12. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Забеспячэнне спаборніцтваў са стартавых ўзносаў і спонсарскай дапамогі арганізацый:
рэклама спаборніцтваў;
разметка дыстанцыі;
аплата працы і харчавання суддзяў;
хранаметраж;
музычнае суправаджэнне;
арганізацыя анімацыйных зон і зон адпачынку;
праца фатографаў;
дызайн спаборніцтваў;
праца сакратарыята;
праца функцыянавання арэны спаборніцтваў;
канцылярскія выдаткі;
прызавы фонд.

Лiдскі райвыканкам забяспечвае:
ахова правапарадку,
ДАI (перакрыцце руху транспарту на працягу маршруту забегу, забеспячэнне бяспекі перамяшчэння спартсменаў па праезнай частцы, перамяшчэнне пешаходаў у зоне дыстанцый);
паслугі ЖКГ (арганізацыя зоны біяпрыбіральняў і смеццевых кантэйнераў, прадастаўленне агароджы ў зоне арэны спаборніцтваў, уборка тэрыторыі месца правядзення спаборніцтваў да і пасля);
паслугі «Лідскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» (прадастаўленне і забеспячэнне бяспечнага падключэння да сеткі 220 вольт);
медыцынскае забеспячэнне спаборніцтваў(фельчарская брыгада хуткай медыцынскай дапамогі на працягу ўсяго мерапрыемства);
праца аддзела культуры (арганізацыя доступу ўдзельнікам на ўнутраную тэрыторыю Лідскага замка) (без наведвання музея).

Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі. 

13. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

Elite, Short, Open, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

14. Бяспека

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

15. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

16. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

17. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

18. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

19. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

20. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Translate »