Skip to content

Правілы квэста Лідскі замак

Пра квэст:

Квэст – гэта спартова-забаўляльная гульня, падчас якой каманда ходзіць па горадзе разам з мапай і квэстбукам з заданнямі, наведвае знойдзеныя на мапе пункты (гістарычныя і іншыя месцы) і выконвае на іх розныя заданні, якія заносяцца ў кантрольную картку для набору ачкоў. Пункты можна наведваць у любым парадку, а маршрут пракладаць самастойна. Мэта – набраць найбольшую колькасць ачкоў.

1. Дата і месца правядзення квэста

Квэст адбудзецца 16.05.2026 года г. Ліда

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 53.8870, 25.3019
Інфармацыйная падтрымка 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

2. Галоўная судзейская брыгада

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
Складальнік квэста: Нічіпар Яўген Дзмітрыевіч +375 44 4664417

3. Праграма квэста

16.05.2026. Субота.

10:00 — 14:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў, атрыманне матэрыялаў квэста;

10:00 — 14:30 Старт квеста;
да 15:00 Вяртанне кантрольных картак;

Кантрольны час:
Удзельнік абавязаны здаць картку да 15:00 у тым месцы, дзе будзе ўказана ў квэстбуку.
Такім чынам, рэгіструючыся на квэст у 10:00, на яго праходжанне максімум можна адвесці 5 гадзін.

За кожную поўную хвіліну спазнення здачы кантрольнай карткі рэзультат каманды змяншаецца на адзін бал. Пры здачы кантрольнай карткі ў 15:51 ці пазней – каманда дыскваліфікуецца.

4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Каманда ўдзельнікаў пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

матэрыялы квэста: маркер, мапа, квэстбук, кантрольная картка
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
парадункі на фінішы;
туалет;
першая медычная дапамога.

Змяненні ў заяўках прымаюцца па 8.05.2026 г.
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў.

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў).

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі.

Стартавы слот Колькасць асоб Рэгістрацыя па 11.05.2026 У дзень старту
КВЭСТ 1 асоба 40 45
2 асобы 50 55
3 асобы 55 60
4-6 асоб 65 70

5. Умовы правядзення квэста

У квэсты могуць прымаць удзел асобы 14 гадоў і старэйшыя. Асобы менш за 14 гадоў павінны быць у складзе каманды з мінімум адным дарослым.

Кожнаму камандзе будуць прысвоены назва і нумар.

Удзельнікі з адной каманды абавязаны праходзіць квэст адной арганізаванай групай і не падзяляцца. Праходжанне дыстанцыі павінна быць толькі пешшу або бегам. Любы транспарт забаронены.

Старт і фініш кожнай каманды будзе фіксавацца будзе фіксавацца на кантрольнай картцы.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па набору найбольшай колькасці ачкоў за заданні квэста. Пры роўнай колькасці ачкоў дзвюх каманд, у залік ідзе час праходжання квэста.

Усе каманды квэста спаборнічаюць у адной, абсалютнай групе.

Спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

6. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць падарункі.

Вынікі будуць апублікаваны ў сац. сетках і на сайце elkpath.by на працягу трох дзён пасля правядзення квэста. Прызы пераможцам і прызёрам будуць адпраўлены поштай.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі, прызамі ад спонсараў.

7. Бяспека

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. Усе ўдзельнікі абавязаны праходзіць квэст згодна з ПДР. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

8. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнікі могуць апратэставаць вынік квэста у выпадку парушэння правілаў квэста або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельнікаў да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, не пазней, чым праз суткі пасля публікацыі вынікаў квэста, удзельнікі павінны звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru, пісьмовы пратэст з указаннем правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

Translate »