Перейти к содержимому

Рэгламент. Мядзведжы лес


Начны вертыкальны кросс-кантры, Бег па бездарожжы «Ласіная сцежка Мядзведжы лес»
Night Vertical, Trail running «Elkpath Bear Forest».

4 і 5 этапы Кубка Ласінай Сцежкі

1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 18 — 19.04.2026 года, г. Лагойск

Каардынаты месца правядзення: 54.1903, 27.8064
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя спаборніцтваў ажыццяўляецца спартыўным грамадскім абэяднаннем «Беларуская федэрацыя арыентавання» (далей – СГА «БФА»).
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

4. Праграма спаборніцтваў

18.04.2026 (субота)

8 км (Night Vertical Elite), 4 км (Night Vertical Short), 2,5 км (Night Vertical Youth), 1,25 км (Night Vertical Kids).
18:00 — 22:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў.
20:00 Адкрыццё спаборнiцтваў.
20:40 Старт Night Vertical Kids, Youth.
21:20 Закрыццё трас Night Vertical Kids, Youth.
21:40 Узнагароджванне дзiцячых груп.
22:00 Старт Night Vertical Elite, Short.
23:30 Узнагароджванне дарослых.
00:00 Закрыццё трас Night Vertical.

19.04.2026 (нядзеля)

20 км (Trail Elite), 10 км (Trail Short), 6 км (Trail Open), 3 км (Trail Youth), 1,5 км (Trail Kids), 300 м (Trail Baby).
09:30 — 12:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў.
10:00 Адкрыццё спаборнiцтваў.
10:30 Старт Trail Baby.
11:00 Старт Trail Kids, Youth.
11:50 Закрыццё трас Trail Kids, Youth.
12:10 Узнагароджванне дзiцячых груп.
12:30 Старт Trail Elite, Short.
12:45 Старт Trail Open.
15:30 Узнагароджванне дарослых.
16:05 Закрыццё трас Trail.
16:30 Закрыццё спаборніцтваў.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна,прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

ORAZ выступае галоўным мерч-партнёрам ELKPATH, ствараючы адзенне для нашых спартоўцаў па эксклюзіўных дызанах ад Таццяны Шклудавай.

УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 31.03.2026 г.

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 13.04.2026
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Змяненні ў заяўках прымаюцца па 12.04.2026
Любыя змянненні слотаў — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзел непаўналетніх дапускаецца з пісьмовага дазволу бацькоў або афіцыйных прадстаўнікоў. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).

Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

7. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.

8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.

9. Агульная табліца

Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў у дзень старту (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Стартавыя слотыГод нараджэння удзельнікаўАпісанне трасыпа 09.03.2026па 23.03.2026па 13.04.2026На арэне спаборнiцтваў
18 красавiкаNight Vertical Elite… – 20088 км (2 кругі па 4 км)808590110
Night Vertical Short… – 20114 км (1 круг)758085105
Night Vertical Youth2012 – 20152,5 км (2 кругі па 1,25 км)45505575
Night Vertical Kids2016 – 20191,25 км (1 круг)35404565
19 красавiкаTrail Elite… – 200820 км (2 кругa па 10 км)9095100120
Trail Short… – 201110 км (1 круг)859095115
Trail Short 35+… – 199110 км (1 круг)859095115
Trail Open… – 20126 км (1 круг)808590110
Trail Youth2012 – 20153,0 км (2 круга па 1,5 км)45505575
Trail Kids2016 – 20191,5 км (1 круг)35404565
Trail Baby2020 – …300 м (1 круг)20253050

10. Кубак Ласінай сцежкі 2026

У 2026 годзе вас чакае 16 бегавых стартаў, на якіх вы будзеце зарабляць пункты свайго рэйтынгу.

Каб удзельнічаць у Кубке, трэба заяўляцца з аднолькавым імём і прозвішчам на кожны забег.

Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short, Short 35+, Open, Youth, Kids.

Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая, колькасць пунктаў залежыць ад адставання ад лідара гонкі па часе.
Пункты падлічваюцца па формуле:

R = C × (2W ÷ T − 1)

Дзе:
R — пункты рэйтынгу,
T — вынік спартоўцы ў секундах,
W — вынік пераможцы ў секундах,
C — спецыяльны каэфіцыент.

Пры падліку пунктаў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку.

Колькасць заліковых стартаў групы Open: усе 9 вынікаў з 9 стартаў Elkpath Cup.
Колькасць заліковых стартаў астатніх груп: 10 лепшых вынікаў з 16 стартаў Elkpath Cup.

Старты з каэфіцыентамі, якія ўваходзяць у Elkpath Cup 2026:

1100 — 31.01 — Night trail «Паўночны вецер»
1000 — 01.02 — Trail «Паўночны вецер»
1100 — 14.03 — Trail «Першы крок»
1000 — 18.04 — Night vertical «Мядзведжы лес»
1100 — 19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
1000 — 16.05 — Road race «Лідскі замак»
1100 — 06.06 — Night XCR «Заеча паляна»
1000 — 07.06 — XCR «Заеча паляна»
1000 — 04.07 — Night XCR «Каменны востраў»
1000 — 05.07 — XCR «Каменны востраў»
1100 — 25.07 — Night Trail «Чорнае возера»
1100 — 26.07 — Trail «Чорнае возера»
1000 — 15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
1000 — 17.10 — Road race «Залатыя сады»
1000 — 17.10 — Night Trail «Залатыя сады»
1100 — 18.10 — Trail «Залатыя сады»

Узнагароджанне шасці наймацнейшых спартоўцаў кожнай групы рэйтынгу будзе адбывацца на заключным старце сезона 2026 года «Залатыя сады».

Некаторыя забегі Short маюць некалькі ці ніводнай узроставай группы, але пры падліку кубкавых пунктаў будзе прыняты да ўвагі год нараджэння ўдзельнікаў.

Архіў вынікаў папярэдніх кубкаў:
2024
2025

11. Red Bull Flying Sprint

Удзельнічаюць групы Elite, Short, Open.

Самыя хуткія мужчына і жанчына на Flying Sprint Мядзведжы лес атрымаюць бясплатны слот на забег Wings for Life World Run 2026.

Red Bull Flying Sprint праходзіць на апошнім кіламетры, кідаючы выклік спартоўцам паказаць максімум на фінальным участку. Гэта спецыяльная актывацыя Red Bull на трасе, дзе ўдзельнікі будуць імкнуцца прабегчы свой самы хуткі кіламетр — ад стартавай аркі Red Bull (пачатак) да фінішнай лініі (канец).

Red Bull Flying Sprint дазваляе стварыць унікальную атмасферу з выкарыстаннем брэндаваных інструментаў уздоўж фінальнага ўчастка трасы, інтэграцыяй лагатыпа Red Bull Flying Sprint для павышэння бачнасці і надання энергіі спартоўцам, каб яны фінішавалі максімальна магутна.  

Як гэта працуе:

  • Red Bull Flying Sprint пачынаецца з аркі Red Bull, усталяванай за 1 кіламетр да фінішу.
  • Калі бегуны праходзяць праз арку Red Bull, пачынаецца іх «Flying Sprint».
  • Задача спартсменаў — прабегчы апошні кіламетр дыстанцыі максімальна хутка.
  • Вынікі кожнага такога спрынту на працягу года сумуюцца. У фінальны залік уваходзіць сума часу ва ўсіх 9 этапах «Flying Sprint». У выпадку, калі няма ніводнага спартоўцы, які прабег усе этапы, пераможца вылучаецца па суме 8 этапаў, дзе этапы пачатка сезону важаць болей чым апошнія, і г.д.
  • Узнагароджанне пераможцаў (1 мужчына і 1 жанчына) па агульнай суме пройдзе на заключным этапе Кубка Ласінай сцежкі. Пераможцы Red Bull Flying Sprint атрымае спецыяльны кубак Red Bull.
  • Спіс заліковых стартаў:
    01.02 — Trail «Паўночны вецер»
    14.03 — Trail «Першы крок»
    19.04 — Trail «Мядзведжы лес»
    16.05 — Road race «Лідскі замак»
    07.06 — XCR «Заеча паляна»
    05.07 — XCR «Каменны востраў»
    26.07 — Trail «Чорнае возера»
    15.08 — Night Half Marathon «Старажытны горад»
    18.10 — Trail «Залатыя сады»

12. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Ахова ГСКА «Лагойск» забяспечвае ахову правапарадку. Лагойская ЦРБ забяспечвае медыцынскае суправаджэнне мерапрыемства.

Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

13. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

Elite, Short, Open, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

14. Бяспека

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Удзельнікі Night груп павінны мець ліхтарык на працягу ўсяго часу гонкі.

15. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

16. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

17. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

18. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

19. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

20. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Translate »