Рэгламент. Чорнае возера
Бег па бездарожжы, кросс-кантры велагонка, свімран, заплыў, рагейн «Ласіная сцежка чорнае возера»
Trail running, cross-country Bike, Swimrun, Swim Race, Rogaining «Elkpath black lake»
9 і 10 этапы Кубка Ласінай Сцежкі










1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення
Спаборніцтвы адбудуцца 26-27 ліпеня 2025 года у Полацкім раёне, в. Цінаўка.
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.6124, 28.6212
Каардынаты паркоўкі: 55.6127, 28.6256
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Аддзел спорту і турызму Полацкага районнага выканаўчага камітэта
ДУ Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Прыдзвінне»
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
26.07.2025. Субота.
09:00 –13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
09:00 Выдача картаграфічных матэрыялаў Rogaining;
09:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Брыфінг Rogaining, праверка рыштунку;
11:00 Старт Rogaining;
11:30 Старт Swimrun Youth;
11:45 Старт Swimrun Elite, Short;
12:20 Старт Elite Bike, Short Bike;
14:00 Старт Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
14:45 Закрыццё трас Swimrun;
15:10 Узнагароджванне Swimrun усе групы;
15:30 Закрыццё трас Kids, Youth, Open Bike;
16:00 Узнагароджванне Bike Open/Youth/Kids;
17:00 Фініш Rogaining;
17:30 Закрыццё фініша Rogaining;
18:00 Узнагароджванне Bike Elite/Short, Rogaining;
22:00 Закрыццё трас Bike;
20:00 – 22:40 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
22:00 Старт Kids Night Trail, Youth Night Trail;
22:40 Закрыццё трас Kids Night Trail, Youth Night Trail;
22:50 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
23:00 Узнагароджванне Kids Night Trail,Youth Night Trail;
00:50 Узнагароджванне Elite Night Trail, Short Night Trail;
01:40 Закрыццё трас Night Trail;
27.07.2025. Нядзеля.
09:00 — 13:50 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
09:30 Брыфінг Swim Race;
10:00 Старт Open Swim Race;
10:15 Старт Short Swim Race;
10:45 Старт Elite Swim Race;
12:45 Закрыццё трас Swim Race;
13:00 Старт Baby Trail;
13:10 Узнагароджванне Swim Race;
13:30 Cтарт Kids Trail, Youth Trail;
14:30 Закрыццё трас Kids Trail, Youth Trail;
14:30 Старт Elite Trail, Short Trail;
15:00 Старт Open Trail;
15:10 Узнагароджванне дзіцячых груп;
17:30 – 18:00 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў;
18:30 Закрыццё трас Trail.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
лазня;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке кожнага з артыкулаў:
Кашулька
Майка
Бафік
Павязка
Кепка
Медальніца
УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 14.07.2025
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 19.07.2025
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 15.07.2025 (замена на іншага ўдзельніка, замена дысцыпліны або групы), кошт змены 10р.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе прадубляваны на бранзалеце, нумар ўдзельнікаў Swim Race будзе размешчаны на шапцы, электронны чып трэба замацаваць на руке.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Bike
Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.
Swimrun
Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.
Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.
Swim Race
Плаванне на адкрытай вадзе у прыродным вадаёме. Дысцыпліна лічыцца адной з найбольш складаных у плаванні з-за ўздзеяння знешніх фактараў, такіх як тэмпература вады, хвалі і плынь.
Траса будзе пазначана сігнальнымі буямі, буі на працягу ўсяго заплыву павінны знаходзіцца па левую руку спартсмена.
Калі тэмпература вады ніжэй за 21°, дазволена выкарыстанне неапрэнавага касцюма для плавання. Мінімальная тэмпература вады для правядзення спаборніцтваў у 16° і максімальная — 31°.
Тэмпература вады будзе вымярацца за адну гадзіну да старту заплыву, інфармацыя будзе данесена да спартсменаў.
Rogaining
Камандны від спорту, які спалучае ў сабе стратэгію і тактыку, навігацыю на перасечанай мясцовасці, а таксама які патрабуе ад удзельнікаў фізічнай цягавітасці.
Мэта каманд у спаборніцтвах па рагейне заключаецца ў наборы за ўстаноўлены час максімальнай сумы ачкоў, якія прысуджаюцца за наведванне кантрольных пунктаў, устаноўленых на мясцовасці і абазначаных у карце спаборніцтваў. Да старту спаборніцтваў камандам даецца пэўны час для планавання свайго маршруту на мясцовасці і парадку наведвання кантрольных пунктаў.
Спаборніцтвы праводзяцца па правілах БФА па рагейне. Магчымы нязначныя адхіленні ад Правілаў, выкладзеных у дадзеным дакуменце, але не якія ўплываюць на агульную канцэпцыю правядзення спаборніцтваў па рагейне. Выконваюцца правілы рагейна Міжнароднай Федэрацыі Рагейна (МФР): http://www.rogaining.com/.
Кантрольны час — 6 гадзін. Штрафныя ачкі за пратэрміноўку кантрольнага часу налічваюцца ў памеры 1 ачко за кожную распачатую хвіліну пасля заканчэння кантрольнага часу. Камандам, якія перавысілі кантрольны час 30 хвілін, месцы не прысвойваюцца.
Тэхнічная інфармацыя аб Rogaining з’явіцца асобна.
8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
| Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 23.06.2025 | па 7.07.2025 | па 19.07.2025 | У дзень старту | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 26 ліпеня | Rogaining (2 асобы) | … – 2007 | 6 гадзін | 90 | 100 | 120 | 140 |
| Swimrun Elite | … – 2007 | 12 км (2 кругa па 6 км) | 60 | 65 | 75 | 90 | |
| Swimrun Short | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
| Swimrun Youth | 2011 – 2014 | 3 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Night Trail Elite | … – 2007 | 12 км (2 кругa па 6 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
| Night Trail Short | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
| Night Trail Youth | 2011 – 2014 | 4 км (2 круга па 2 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Night Trail Kids | 2015 – 2018 | 2 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Bike Elite | … – 2007 | 110 км (2 круга па 55 км) | 60 | 75 | 85 | 100 | |
| Bike Short | … – 2010 | 55 км (1 круг) | 55 | 70 | 80 | 95 | |
| Bike Open | … – 2011 | 14 км (2 круга) | 50 | 55 | 60 | 75 | |
| Bike Youth | 2011 – 2014 | 14 км (2 круга) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Bike Kids | 2015 – 2018 | 7 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| 27 ліпеня | Swim Race Elite | … – 2007 | 3 км (1 круг) | 65 | |||
| Swim Race Short | … – 2010 | 1,5 км (1 круг) | 60 | ||||
| Swim Race Open | … – 2010 | 0,5 км (1 круг) | 55 | ||||
| Trail Elite | … – 2007 | 21 км (2 круга па 10,5 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
| Trail Short | … – 2010 | 10,5 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
| Trail Short 35+ | … – 1990 | 10,5 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
| Trail Open | … – 2011 | 6 км (1 круг) | 45 | 50 | 60 | 75 | |
| Trail Youth | 2011 – 2014 | 5 км (2 круга па 2,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Trail Kids | 2015 – 2018 | 2,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
| Trail Baby | 2019 – … | 500 м (1 круг) | 15 | 20 | 25 | 35 | |
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Полацкі выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Open, Youth, Kids, Rogaining — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца кубкамі і падарункамі на фінішы.
12. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары. Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі рухавікамі забаронены ў мэтах справядлівых вынікаў і бяспекі ўласнай і іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.
Удзельнікі Swim Race груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры, плывальны буй.
На працягу ўсёй дыстанцыі спартсменаў будуць суправаджаць ратавальнікі на плавальным судне.
Пры неабходнасці дапамогі варта перавярнуцца на спіну і падняць руку ўгару.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю іздароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, усім акрамя Rogaining дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў і іншых сродкаў навігацыі. Компасам могуць карыстацца ўсе удзельнікі Ласінай сцежкі.
Удзельнікі Rogaining могуць карыстацца GPS прыладамі толькі ў мэтах запісу пройдзенага трэка без вывада на экран дадзеных даўжыні, вышыні і любых гукавых паведамленняў.
Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях.
Удзельнікам Rogaining абавязкова мець пры сабе сродак мабільнай сувязі з камерай і выхадам у інтэрнэт, ліхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект,пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
18. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru
19. Жыллё
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны кемпінг з доступам да пітной і тэхнічнай вады, фудтракаў, зон адпачынку, туалетам, дровам, пляжнай зоне, парковачным месцам. Адкрыты агонь дазволена разводзіць у мангалах ці абсталяваных вогнішчах на адлегласці 4 метраў ад намётаў.
Кемпінг будзе падзелены на дзве зоны:
«Ціхі» дзе адбой надыходзіць пасля закрыцця фінішу ў 01:30 і
«Шумны» дзе адбой адбываецца па меркаванні ўдзельнікаў.
На аўтамабілі можна будзе заехаць у зону кемпінга для выгрузкі неабходнага абсталявання, пасля чаго аўтамабіль павінен адправіцца ў зону паркоўкі. Для аўтамабіляў кемпераў будзе асобная зона размяшчэння. Схема арэны з’явіцца асобна.
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
КОЖНЫ УДЗЕЛЬНІК, ЗАПОЎНІЎШЫ РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ, ДАЕ ЗГОДУ НА АПРАЦОЎКУ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ І ПАГАДЖАЕЦЦА З УМОВАМІ ПРАВЯДЗЕННЯ МЕРАПРЫЕМСТВА.