Рэгламент. Каменны востраў
Крос-кантры бег, начны крос-кантры бег, крос-кантры велагонка, свiмран, каякiнг, сапінг, плаванне, прыгодніцкая гонка «Ласіная сцежка каменны востраў».
Сross-country running, Night cross-country running, cross-country Bike, Swimrun, Kayaking, Supping, Swim Race, Adventure «Elkpath stone island».
7 і 8 этапы Кубка Ласінай Сцежкі








1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення
Спаборніцтвы адбудуцца 28-29 чэрвеня 2025 года у Полацкім раёне, в. Бікульнічы.
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.2723, 28.7854
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
Аддзел спорту і турызму Полацкага районнага выканаўчага камітэта
ДУ Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Прыдзвінне»
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
28.06.2025. Субота.
09:30 –13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:10 Брыфiнг Adventure, Adventure Run, Adventure Run Kids;
11:00 Старт Adventure, Adventure Run;
11:20 Старт Youth Bike, Kids Bike, Open Bike;
13:20 Закрыццё трас Youth Bike, Kids Bike, Open Bike;
13:20 Старт Adventure Run Kids;
13:30 Старт Elite Bike, Short Bike;
14:00 Старт Swimrun Elite, Swimrun Short;
16:30 Старт Swimrun Youth;
18:00 Закрыццё трас Swimrun;
18:30 Узнагароджванне Swimrun;
20:00 Закрыццё трас Elite Bike, Short Bike;
21:00 Канцэртная праграма;
21:20 Узнагароджванне Bike, Adventure;
21:30 – 23:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
22:40 Старт Kids Night ХСR, Youth Night XCR;
23:10 Закрыццё трас Kids Night XCR, Youth Night XCR;
23:10 Узнагароджванне Kids Night XCR, Youth Night XCR;
23:30 Старт Elite Night XCR, Short Night XCR;
01:00 Узнагароджванне Night XCR;
01:30 Закрыццё трас Night XCR.
29.06.2025. Нядзеля.
08:30 — 13:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
09:30 — 15:30 Старт Kayaking, Supping;
09:40 Брыфiнг Swim Race;
10:00 Старт Short Swim Race;
10:15 Старт Elite Swim Race;
11:30 Старт Baby ХСR;
12:00 Старт Youth XCR, Kids XCR;
13:00 Закрыццё трас Youth XCR, Kids XCR;
13:30 Узнагароджванне Kids XCR, Youth XCR, Swim Race;
14:00 Старт Elite XCR, Short XCR, Open ХСR;
17:00 Закрыццё ўсіх трас;
17:30 — 18:00 Узнагароджанне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
лазня;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
За дадтковую плату можна атрымаць пашыранны стартавы пакет.
Да кожнага стартавага слоту можна дадаць па адной штуке кожнага з артыкулаў:
Кашулька
Майка
Бафік
Павязка
Кепка
Медальніца
УВАГА! Апошні дзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 08.06.2025
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 22.06.2025
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 18.06.2025 (замена на іншага ўдзельніка, замена дысцыпліны або групы), кошт змены 10р.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
- Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
- Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Пагаджаючыся на ўдзел у спаборніцтвах, вы пагаджаецеся на апрацоўку намі вашых асабістых дадзеных.
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе прадубляваны на бранзалеце, нумар ўдзельнікаў Swim Race будзе размешчаны на шапцы, электронны чып трэба замацаваць на руке, удзелнькi групп Kayaking, Supping атрымлiваюць адзiн электронны чып, якi трэба замацаваць на руке. Кожны ўдзельнік груп Adventure атрымлівае чып электроннай адзнакі, а таксама кожная каманда атрымлівае картаграфічныя матэрыялы і картку для адзнакі КП з заданнямі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
XCR
Сross country race або cross country running – адна з дысцыплінаў лёгкай атлетыцы.
Траса кроса не мае жорсткай міжнароднай стандартызацыі. Звычайна траса праходзіць па перасечанай мясцовасці ў лясной зоне або на адкрытай прасторы. У якасці пакрыцця можа выступаць травяное або земляное пакрыццё. Спаборніцтвы звычайна праводзяцца восенню і зімой. Бег (крос) можа праходзіць у суровых умовах надвор’я, такіх як дождж, вецер, мокры снег.
Night XCR
Нашая ўласная імправізацыя правесці cross country running ноччу пад святлом луны і ліхтароў удзельнікаў.
Bike
Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.
Swimrun
Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.
Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.
Swim Race
Плаванне на адкрытай вадзе у прыродным вадаёме. Дысцыпліна лічыцца адной з найбольш складаных у плаванні з-за ўздзеяння знешніх фактараў, такіх як тэмпература вады, хвалі і плынь.
Траса будзе пазначана сігнальнымі буямі, буі на працягу ўсяго заплыву павінны знаходзіцца па левую руку спартсмена.
Калі тэмпература вады ніжэй за 21°, дазволена выкарыстанне неапрэнавага касцюма для плавання. Мінімальная тэмпература вады для правядзення спаборніцтваў у 16° і максімальная — 31°.
Тэмпература вады будзе вымярацца за адну гадзіну да старту заплыву, інфармацыя будзе данесена да спартсменаў.
Kayaking
Каякінг – сплаў па возеру Янава ў парнай байдарцы. Пры праходжанні дыстанцыі ў кожнага экіпажа будзе мапа маршруту з кантрольнымі пунктамі абавязковымі для наведвання. Перамагае каманда якая пераадолела ўсю трасу за найменшы час.
Supping
Cплаў па возеру Янава адной асобы на сапе. Пры праходжанні дыстанцыі ў кожнага удзельніка будзе мапа маршруту з кантрольнымі пунктамі абавязковымі для наведвання. Перамагае удзельнік, які пераадолеў усю трасу за найменшы час.
Adventure
Камандныя спаборніцтвы са зменай відаў спорту (бег, ровар, розныя перашкоды, і толькі бег для Adventure Run) якія патрабуюць навыкаў арыентавання (маршрут паміж кантрольнымі кропкамі ўдзельнікі выбіраюць самастойна). Кантрольны час пераадолення 10 гадзін (3 гадзіны для Adventure Run Kids).
Паслядоўнасць праходжання этапаў паказваецца ў картаграфічных матэрыялах гонкі. Маршрут этапа адзначаны на мапе. Эксплікацыя маршруту прадстаўлена ў легендзе этапу. Інфармацыя аб наступным этапе (карта і легенда) выдаецца камандам перад стартамі / або ў кропках змены этапаў (на апошнім кантрольным пункце (далей-КП) папярэдняга этапу.
Паслядоўнасць узяцця КП ў рамках этапу паказваецца ў легендзе. У легендзе апісваюцца (арыенцір на карце і апісанне самога КП). На бегавых этапах веласіпеды будуць заставацца пад кантролем суддзі на час праходжання задання.
Адметка КП электронная. Адсутнасць адзнакі аб узяцці КП хаця б у аднаго з удзельнікаў каманды прыводзіць да незаліку КП для каманды. Пры адсутнасцi КП неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатарам і сфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП. На некаторых спецыяльных этапах адзнака можа вырабляцца іншым спосабам, аб чым вы будзеце праінфармаваныя падчас брыфінгу.
Адзнака КП з заданнем робіцца пасля выканання самога задання. Пры не паспяховым выкананні задання прадугледжана сістэма часовых штрафаў. Адсутнасць адзнакі КП прыводзіць да зняцця каманды са спаборніцтваў.
Тэхнічная інфармацыя аб Adventure, Adventure Run, Adventure Run Kids з’явіцца асобна.
8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 19.05.2025 | па 9.06.2025 | па 22.06.2025 | У дзень старту | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
28 чэрвеня | Adventure (2 асобы) | … – 2007 | 10 гадзін | 120 | 140 | 150 | 170 |
Adventure Run (2 асобы) | … – 2010 | 9 гадзін | 110 | 130 | 140 | 160 | |
Adventure Run Youth (2 асобы) | 2011 – 2014 | 3 гадзіны | 70 | 80 | 100 | 120 | |
Swimrun Elite | … – 2007 | 10 км (2 кругa па 5 км) | 60 | 65 | 75 | 90 | |
Swimrun Short | … – 2010 | 5 км (1 круг) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
Swimrun Youth | 2011 – 2014 | 3 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Night XCR Elite | … – 2007 | 11 км (2 кругa па 5,5 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
Night XCR Short | … – 2010 | 5,5 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
Night XCR Youth | 2011 – 2014 | 3 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Night XCR Kids | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Bike Elite | … – 2007 | 100 км (2 круга па 50 км) | 60 | 75 | 85 | 100 | |
Bike Short | … – 2010 | 50 км (1 круг) | 55 | 70 | 80 | 95 | |
Bike Open | … – 2011 | 20 км (1 круг) | 50 | 55 | 60 | 75 | |
Bike Youth | 2011 – 2014 | 10 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
Bike Kids | 2015 – 2018 | 10 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
29 чэрвеня | Kayaking (2 асобы) | … – 2010 | 13 км (1 круг) | 120 (+арэнда каяку на месцы) | |||
Supping | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 70 (+арэнда сапа на месцы) | ||||
Swim Race Elite | … – 2007 | 3 км (1 круг) | 65 | ||||
Swim Race Short | … – 2010 | 1.5 км (1 круг) | 60 | ||||
XCR Elite | … – 2007 | 20 км (2 круга па 10 км) | 55 | 60 | 70 | 85 | |
XCR Short | … – 2010 | 10 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
XCR Short 35+ | … – 1990 | 10 км (1 круг) | 50 | 55 | 65 | 80 | |
XCR Open | … – 2011 | 5,5 км (1 круг) | 45 | 50 | 60 | 75 | |
XCR Youth | 2011 – 2014 | 3,0 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
XCR Kids | 2015 – 2018 | 1,5 км (1 круг) | 30 | 35 | 40 | 50 | |
XCR Baby | 2019 – … | 500 м (1 круг) | 15 | 20 | 25 | 35 |
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Лепельскі выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Open, Youth, Kids, Adventure, Kayaking, Supping — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца кубкамі і падарункамі на фінішы.
12. Бяспека
Удзельнікі Bike, Adventure груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары. Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі рухавікамі забаронены ў мэтах справядлівых вынікаў і бяспекі ўласнай і іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.
Удзельнікі Swim Race груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры, плывальны буй.
На працягу ўсёй дыстанцыі спартсменаў будуць суправаджаць ратавальнікі на плавальным судне.
Пры неабходнасці дапамогі варта перавярнуцца на спіну і падняць руку ўгару.
Удзельнікі Kayaking, Supping абавязкова павінны быць апранутыя ў выратавальную камізэльку.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуцьзнаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю іздароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPSпрылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасціможна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях Adventure абавязкова мецьпры сабе сродак мабільнай сувязі з камерай і выхадам у інтэрнэт, ліхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект,пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
18. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru