Перейти к содержимому

Рэгламент. Заеча паляна


Кросс-кантры бег, кросс-кантры велагонка, начны кросс-кантры бег, свiмран, 52 ультра кросс-кантры бег «Ласіная сцежка Заеча паляна»
XCR, Bike, Night XCR, Swimrun, 50 Ultra XCR «Elkpath Hare glade».

5 і 6 этапы Кубка Ласінай Сцежкі

1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 07-08 чэрвеня 2025 года у Лепельскi раён воз. Бобрыца.

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 54.9507, 28.7974
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў 
http://elkpath.by/
@elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя спаборніцтваў ажыццяўляецца спартыўным грамадскім абэяднаннем «Беларуская федэрацыя арыентавання» (далей – СГА «БФА»).
Адміністрацыйнае кіраўніцтва Лепельскі раённы выканаўчы камітэт;
Непасрэдныя падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ускладаюцца на ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч.

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

4. Праграма спаборніцтваў

07.06.2025. Субота.

Swimrun Elite, Swimrun Short, Elite Night XCR, Short Night XCR, Youth Night XCR, Kids Night XCR.

10:00 –12:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

12:00  Адкрыццё спаборніцтваў;
12:30 Старт Swimrun Short, Swimrun Elite;
15:30 Закрыццё трас Swimrun;
16:00 Узнагароджванне Swimrun.

20:30-22:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

21:50 Старт Kids Night XCR, Youth Night XCR;
22:20Закрыццё трас Kids Night XCR, Youth Night XCR;
22:30 Старт Short Night XCR, Elite Night XCR;
22:40Узнагароджванне Kids Night XCR, Youth Night XCR;
00:00Узнагароджванне Short Night XCR, Elite Night XCR;
00:40 Закрыццё ўсiх трас.

08.06.2025. Нядзеля.

50 Ultra XCR, Elite ХСR, Short ХСR, Youth XCR, Kids ХСR, Baby XCR, Elite Bike, Short Bike, Open Bike, Youth Bike, Kids Bike.

10:00 –14:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтва

10:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Старт 50 Ultra XCR;
11:00 Baby XCR;
11:30 Старт Youth XCR, Kids ХСR;
12:10 Закрыццё трас Youth XCR, Kids ХСR;
12:15 Старт Youth Bike, Kids Bike;
13:40 Закрыццё трас Youth Bike, Kids Bike;
14:00 Старт Elite Bike, Short Bike, Open Bike;
14:10 Старт Elite ХСR, Short ХСR;
14:20 Старт Open XCR
15:00 Узнагароджанне дзiцячых груп;
17:30-18:00 Узнагароджанне астатнiх груп;
19:00 Закрыццё ўсiх трас.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

УВАГА! Апошнідзень замовы дадтковых матэр’ялаў у стартавы пакет 23.05.2025

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 31.05.2025
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 27.05.2025 (замена на іншага ўдзельніка, замена дысцыпліны або групы), кошт змены 10р.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў). Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).

Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы, але не могуць дапамагаць фiзiчна (Цягнуць за руку). Дзяцей узростам да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіця;
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

7. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі. Нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе прадубляваны на бранзалеце,

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

Арганізатары пакідаюць за сабой права змены дыстанцый (кіламетраж, кірунак, набор вышыні і г.д.) пад уплывам знешніх фактараў нават у дзень гонкі. Інфармуючы ўдзельнікаў належным чынам і захоўваючы справядлівасць вынікаў.

8. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакі), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў — забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.

9. Агульная табліца

Кошт перарэгістрацыі слота на іншага спартоўца — 10 рублёў.
Кошт перарэгістрацыі на іншую дыстанцыю — 10 рублёў + розніца кошту слотаў на дзень змяненняў (розніца кошту з таннейшым слотам не вяртаецца).

Стартавыя слотыГод нараджэння удзельнікаўАпісанне трасыпа 20.04.2025па 10.05.2025па 31.05.2025У дзень старту
7 чэрвеняElite Swimrun… – 200710 км (2 кругa па 5 км)60657590
Short Swimrun… – 20105 км (1 круг)55607085
Elite Night XCR… – 200714 км (2 кругa па 7 км)55607085
Short Night XCR… – 20107 км (1 круг)50556580
Youth Night XCR2011 – 20143 км (2 круга па 1,5 км)30354050
Kids Night XCR2015 – 20181,5 км (1 круг)30354050
8 чэрвеня50 Ultra XCR… – 200750 км (1 круг)55607085
Elite XCR… – 200726 км (1 круг)55607085
Short XCR… – 201012 км (1 круг)50556580
Short XCR 35+… – 199012 км (1 круг)50556580
Open XCR… – 20117 км (1 круг)45506075
Youth XCR2011 – 20143,0 км (2 круга па 1,5 км)30354050
Kids XCR2015 – 20181,5 км (1 круг)30354050
Baby XCR2019 – …300 м (1 круг)15202535
Elite Bike… – 2007100 км (2 круга па 50 км)607585100
Short Bike… – 201050 км (1 круг)55708095
Open Bike… – 201126 км (1 круг)50556075
Youth Bike2011 – 201412 км (1 круг)30354050
Kids Bike2015 – 201812 км (1 круг)30354050

10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Лепельскі выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.

Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

11. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

50 Ultra, Elite, Short, Open, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

12. Бяспека

Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.

Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.

Удзельнікам 50 Ultra абавязкова мець пры сабе сродак мабiльнай сувязi.

На дыстанцыях Night абавязкова мець пры сабе сродак мабiльнай сувязi i лiхтар.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi

13. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

15. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

16. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

17. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

18. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.

Translate »
PHP Code Snippets Powered By : XYZScripts.com