Рэгламент. Чорнае возера
5 і 6 этап Кубка Ласінай Сцежкі.
Бег па бездарожжы, крос-кантры велагонка, свiмран, дуатлон «Ласіная сцежка Чорнае возера»
Trailrunning, Cross-country Bike, Swimrun, Cross-country Duathlon «Elkpath Blaсk Lake»
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 27-28 ліпеня 2024 года вёска Цінаўка, Лыжная хата.
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.6120, 28.6206
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318
4. Праграма спаборніцтваў
27.07.2024. Субота.
09:30 –13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
11:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:40 Старт Swimrun Elite, Short;
13:50 Закрыццё трас Swimrun;
14:00 Старт Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
14:30 Узнагароджванне Swimrun;
15:30 Закрыццё трас Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
15:30 Старт Elite Bike, Short Bike;
16:00 Узнагароджванне Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
17:30 Закрыццё ўвахода на другi круг Elite Bike;
18:00-18:30 Узнагароджванне Elite Bike, Short Bike;
20:00 Закрыццё трас Elite Bike, Short Bike;
19:00 – 22:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
22:00 Старт Kids Night Trail, Youth Night Trail;
22:30 Закрыццё трас Kids Night Trail, Youth Night Trail;
22:40 Старт Elite Night Trail, Short Night Trail;
22:50 Узнагароджванне Kids Night Trail, Youth Night Trail;
00:40 Узнагароджванне Elite Night Trail, Short Night Trail;
01:30 Закрыццё трас Night Trail.
28.07.2024. Нядзеля.
09:00 — 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
9:00 Адкрыццё транзiтнай зоны XC Duathlon;
9:30 Старт ХС Duathlon;
11:00 Адкрыццё транзiтнай зоны Youth, Kids XC Duathlon;
11:15 Старт Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;
12:15 Старт Baby Trail;
12:30 Закрыццё трас ХС Duathlon;
12:30 Старт Open Bike, Youth Bike, Kids Bike;
13:10 Cтарт Kids, Youth Trail;
13:40 Закрыццё трас Kids, Youth, Open Bike;
13:40 Закрыццё трас Kids, Youth Trail;
13:45 Старт Elite Bike, Short Bike;
13:55 Старт Elite Trail, Short Trail;
14:15 Старт Open Trail;
14:30 Узнагароджванне дзiцячых груп, ХС Duathlon, Open Bike;
16:30 Закрыццё ўвахода на другi круг Elite Bike;
18:30 Закрыццё трас Trail;
19:30 Закрыццё трас Bike;
17:00 – 19:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 21.07.2024
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 17.07.2024 (замена на іншага ўдзельніка) з даплатай на дзень зменаў.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў свiмран будзе напicаны на твары.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Trail
Звяртаем увагу, што забегі Trail – гэта насамрэч бег па бездарожжы Ласіная сцежка. Гэта сапраўды бег наўпрост па лесе, як бегае лось. Заснавальнікі гэтых спаборніцтваў – арыенціроўшчыкі, таму трасы заўсёды пракладзены па самым цяжкадасяжным мясцінам і спланаваныя так, каб удзельнікі атрымлівалі асалоду ад краявідаў і пераадольвання сябе.
Night Trail
Нашая ўласная імправізацыя правядзення Trail ноччу пад святлом луны і ліхтароў удзельнікаў.
Bike
Заезд на ровары па разнастайным сцежкам і дарожкам, часамі нават і без, каб удзельнікі максімальна паглядзелі наваколлі і натхняліся удзелам у заезду. Таксама на трасе ёсць тэхнічна складаныя ўчасткі, якія патрабуюць добрых навыкаў і моцы.
Swimrun
Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.
Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.
ХС Duathlon
Крос-кантры дуатлон – гэта від спорту, які ўключае ў сябе этап бегу па бездаражы, затым этап крос-кантры велагонкі і затым яшчэ адзін этап бегу па бездаражы.
8. Агульная табліца
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | па 30.05.2024 | па 30.06.2024 | па 21.07.2024 | |
---|---|---|---|---|---|---|
27 ліпеня | Elite Bike | … – 2008 | 40 км (2 круга па 20 км) | 60 | 70 | 75 |
Short Bike | … – 2009 | 20 км (1 круг) | 55 | 65 | 70 | |
Open Bike | … – 2010 | 12 км (2 круга па 6 км) | 45 | 50 | 55 | |
Youth Bike | 2010 – 2013 | 12 км (2 круга па 6 км) | 30 | |||
Kids Bike | 2014 – 2017 | 6 км (1 круг) | 30 | |||
Swimrun Elite | … – 2006 | 8,8 км = 4 x (200м + 2 км) | 50 | 60 | 65 | |
Swimrun Short | … – 2008 | 4,4 км = 2 x (200м + 2 км) | 45 | 55 | 60 | |
Elite Night Trail | … – 2006 | 12 км (2 круга па 6 км) | 45 | 55 | 65 | |
Short Night Trail | … – 2009 | 6 км (1 круг) | 40 | 50 | 55 | |
Youth Night Trail | 2010 – 2013 | 2 км (2 круга па 1 км) | 30 | |||
Kids Night Trail | 2014 – 2017 | 1 км (1 круг) | 30 | |||
28 ліпеня | ХС Duathlon | … – 2009 | 19 км (2×1,5 км + 2х7 км + 2×1 км) | 60 | 70 | 75 |
Youth ХС Duathlon | 2010 – 2013 | 9,5 км (1,5 км + 7 км + 1 км) | 30 | |||
Kids ХС Duathlon | 2014 – 2017 | 9,5 км (1,5 км + 7 км + 1 км) | 30 | |||
Elite Trail | … – 2006 | 20 км (2 круга па 10 км) | 50 | 60 | 65 | |
Short Trail | … – 2009 | 10 км (1 круг) | 45 | 55 | 60 | |
Short Trail 35+ | … – 1989 | 10 км (1 круг) | 45 | 55 | 60 | |
Open Trail | … – 2010 | 6 км (1 круг) | 40 | 45 | 50 | |
Youth Trail | 2010 – 2013 | 3 км (2 круга па 1,5 км) | 30 | |||
Kids Trail | 2014 – 2017 | 1,5 км (1 круг) | 30 | |||
Baby Trail | 2018 – … | 300 м (1 круг) | 10 | |||
Elite Bike | … – 2008 | 80 км (2 круга па 40 км) | 60 | 70 | 75 | |
Short Bike | … – 2009 | 40 км (1 круг) | 55 | 65 | 70 | |
Open Bike | … – 2010 | 14 км (2 круга па 7 км) | 45 | 50 | 55 | |
Youth Bike | 2010 – 2013 | 14 км (2 круга па 7 км) | 30 | |||
Kids Bike | 2014 – 2017 | 7 км (1 круг) | 30 |
9. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
11. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
- Elite, Short, Youth, Kids, ХС Duathlon — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
- Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
- Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
12. Бяспека
Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.
Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.
Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi, на дыстанцыях Night абавязкова мець пры сабе сродак мабiльнай сувязi i лiхтар.
13. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
15. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
16. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях або рулі ровара, руке. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
17. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад з Полацка, кошт паездкі ў адзін бок 10 BYN. Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР;
18. Кэмпінг
У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць паставіць свой намёт.
Кошт кэмпiнгу 10 р. намёт месца.
Кэмпінг абсталяваны пітной і тэхнічнай вадой, месцамі для вогнішча, прыбіральнямі, сметніцамі, гардэробнай, лазняй, пляжнай зонай і многім іншым. Лазня, кошт карыстання за адзін дзень 5р.
На арэне спаборніцтваў будзе працаваць кавярня ад нашай Насці.
19. Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.
Час працы дзіцячага садка
27.07.2024 з 10.00 па 17.00, з 19:00 па 23:00.
28.07.2024 з 10.00 па 16.00
20. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru