Перейти к содержимому

Рэгламент. Каменны востраў.

3 і 4 этап Кубка Ласінай Сцежкі.

Крос-кантры бег, крос-кантры велагонка, свiмран, крос-кантры дуатлон, каякiнг, прыгодніцкая гонка «Ласіная сцежка каменны востраў».
Сross-country running, cross-country Bike, Swimrun, cross-country Duathlon, Kayaking, Adventure «Elkpath stone island».

1. Мэты і задачы

Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 29-30 чэрвеня 2024 года г. возера Янава, вёска Бiкульнiчы Полацкага раёна.

Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.2723, 28.7854
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч

ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»

Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 9847318

4. Праграма спаборніцтваў

29.06.2024. Субота.

09:30 –13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

10:00 Адкрыццё спаборніцтваў;
10:30 Старт Adventure;
11:00 Старт Swimrun Elite, Short;
13:30 Закрыццё трас Swimrun;
13:30 Старт Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;
15:00 Закрыццё трас Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;
15:00 Старт XCR Relay;
17:00 Закрыццё трасы XCR Relay;
17:00 Старт ХС Duathlon;
17:10 Узнагароджванне Swimrun, Youth ХС Duathlon, Kids ХС Duathlon;

19:00 – 22:00  Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

20:30 Закрыццё трас ХС Duathlon;
21:00 Узнагароджванне XCR Relay, ХС Duathlon, Adventure;
22:30 Старт Kids Night ХСR, Youth Night XCR;
23:00 Закрыццё трас Kids Night XCR, Youth Night XCR;
23:00 Старт Elite Night XCR, Short Night XCR;
22:50 Узнагароджванне Kids Night XCR, Youth Night XCR;
00:40 Узнагароджванне Elite Night XCR, Short Night XCR;
01:30 Закрыццё трас Night XCR.

30.06.2024. Нядзеля.

09:00 — 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;

09:30 — 15:30 Старт Kayaking;
10:00 Старт Youth Bike, Kids Bike, Open Bike;
12:00 Закрыццё трас Youth Bike, Kids Bike, Open Bike;
12:00 Старт Elite Bike, Short Bike;
13:00 Старт Baby ХСR;
13:20 Старт Youth XCR, Kids XCR;
14:00 Закрыццё трас Youth XCR, Kids XCR;
14:00 Старт Elite XCR, Short XCR, Open ХСR;
16:00 Закрыццё ўсіх трас
17:30 — 18:00 Узнагароджанне і закрыццё спаборніцтваў.

5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.

Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.

Пры адсутніцтве сябра для ХC Relay ёсць магчымась заявіцца ў банк удзельнікаў. Каманды з такіх спартоўцаў будуць сабраны выпадкова.

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 23.06.2024
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 15.06.2024 (замена на іншага ўдзельніка) з даплатай на дзень зменаў.
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.

Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

6. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Adventure, Kayaking а так сама XCR Relay складаецца з двух груп па два чалавекі: Мужчына + Мужчына або Мужчына + Жанчына.
Астатнiя групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;

Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

7. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі, нумар ўдзельнікаў Swimrun будзе напicаны на твары i руках, удзелнькi групп Kayaking атрымлiваюць адзiн электронны чып на каманду, якi трэба замацаваць на руке. Кожны ўдзельнік групы Adventure атрымлівае чып электроннай адзнакі, а таксама кожная каманда атрымлівае картаграфічныя матэрыялы і картку для адзнакі КП з заданнямі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

XCR

Сross country race або cross country running – адна з дысцыплінаў лёгкай атлетыцы.

Траса кроса не мае жорсткай міжнароднай стандартызацыі. Звычайна траса праходзіць па перасечанай мясцовасці ў лясной зоне або на адкрытай прасторы. У якасці пакрыцця можа выступаць травяное або земляное пакрыццё. Спаборніцтвы звычайна праводзяцца восенню і зімой. Бег (крос) можа праходзіць у суровых умовах надвор’я, такіх як дождж, вецер, мокры снег.

Night XCR

Нашая ўласная імправізацыя правесці cross country running ноччу пад святлом луны і ліхтароў удзельнікаў.

XCR Relay

XC Relay – двухэтапная кросс-кантры эстафета, дзьве бегавыя групы М+М (два мужчыны) и М+Ж (мужчына и жанчына). На першым этапе стартуюць мужчыны, пасля пераадолення дыстанцыі, перадаюць у стартавым калідоры эстафету наступнаму этапу.

Bike

Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.

Swimrun

Свiмран – мультыспартыўная гонка, у якой паслядоўна чаргуюцца некалькi бегавых участкаў па перасечанай мясцовасці з плавальнымi участкамi. Асаблівасцю гонкі з’яўляецца адсутнасць транзітных зон, што прыводзіць да неабходнасці ўніверсальнага нязменнага камплекта амуніцыі (адзенне і абутак) на ўсю дыстанцыю.

Удзельнікам дазволена выкарыстанне дадатковага абсталявання такога як лапаткі, калабашкі і гідракасцюмы, матрац, выратавальныя камізэлькi, круг і гэтак далей. Але ўсе дадатковыя рэчы ўдзельнік нясе з сабой па ўсей трасе. Акрамя таго плавальны этап удзельнікі пераадольваюць у красоўках.
Гонка пачынаецца з бегавога этапу і затым чаргуецца з плаваннем.

Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік атрымае бланк: “Абсталяванне на дыстанцыі”, у якім неабходна ўказаць усё дадатковае абсталяванне з якім будзе пераадольвацца дыстанцыя. У стартавым калідоры кожны ўдзельнік абавязаны прайсці праверку абсталявання, прад’явіць бланк “Абсталяванне на дыстанцыі” суддзі, толькі пасля праверкі абсталявання ўдзельнік дапускаецца на старт. Усё азначанае абсталяванне на працягу ўсёй гонкі павінна быць са спартоўцам, на фінішы суддзя правярае наяўнасць абсталявання паводле вашага бланка. Атрымання дадатковага абсталявання падчас пераадолення трасы або перадача свайго абсталявання іншым асобам, выкідванне абсталявання забаронена. Удзельнікі якія парушылі дадзеныя правілы дыскваліфікуюцца.

ХС Duathlon

Крос-кантры дуатлон – гэта від спорту, які ўключае ў сябе этап бегу па бездаражы, затым этап крос-кантры велагонкі і затым яшчэ адзін этап бегу па бездаражы.

Kayaking

Каякінг – сплаў па возеру Янава ў парнай байдарцы ўздоўж лініі берага. Пры праходжанні дыстанцыі ў кожнага экіпажа будзе мапа маршруту з кантрольнымі пунктамі абавязковымі для наведвання. Перамагае каманда якая пераадолела ўсю трасу за найменшы час.

Adventure

Камандныя спаборніцтвы са зменай відаў спорту (бег, ровар, розныя перашкоды) якія патрабуюць навыкаў арыентавання (маршрут паміж кантрольнымі кропкамі ўдзельнікі выбіраюць самастойна). Даўжыня дыстанцыі пры аптымальным маршруце 80 км.

Паслядоўнасць праходжання этапаў паказваецца ў картаграфічных матэрыялах гонкі. Маршрут этапа адзначаны на мапе. Эксплікацыя маршруту прадстаўлена ў легендзе этапу. Інфармацыя аб наступным этапе (карта і легенда) выдаецца камандам перад стартамі / або ў кропках змены этапаў (на апошнім кантрольным пункце (далей-КП) папярэдняга этапу.

Паслядоўнасць узяцця КП ў рамках этапу паказваецца ў легендзе. У легендзе апісваюцца (арыенцір на карце і апісанне самога КП). На бегавых этапах веласіпеды будуць заставацца пад кантролем суддзі на час праходжання задання.

Адметка КП электронная.Адсутнасць адзнакі аб узяцці КП хаця б у аднаго з удзельнікаў каманды прыводзіць да незаліку КП для каманды. Пры адсутнасцi КП неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне арганізатарам і сфатаграфавацца на меркаваным месцы ўстаноўкі КП. На некаторых спецыяльных этапах адзнака можа вырабляцца іншым спосабам, аб чым вы будзеце праінфармаваныя падчас брыфінгу.

Адзнака КП з заданнем робіцца пасля выканання самога задання. Пры не паспяховым выкананні задання прадугледжана сістэма часовых штрафаў. Адсутнасць адзнакі КП прыводзіць да зняцця каманды са спаборніцтваў.

8. Агульная табліца

Стартавыя слотыГод нараджэння удзельнікаўАпісанне трасыпа 20.04.2024па 31.05.2024па 23.06.2024
29 чэрвеняAdventure (2 асобы)… – 200880 км (Ровар, бег)120140150
XCR Relay (2 асобы)… – 200811 км (2 этапы па 5,5 км)90110120
XCR Relay (банк удзельнікаў)… – 20081 этап 5,5 км506070
Swimrun Elite… – 200610,8 км = 4 x (200м + 2,5 км)506065
Swimrun Short… – 20085,4 км = 2 x (200м + 2,5 км)455560
ХС Duathlon… – 200928,5 км (5,5 км + 2х10 км + 3 км)455055
Youth ХС Duathlon2010 – 20137,5 км (1,5 км + 5,5 км + 0,5 км)30
Kids ХС Duathlon2014 – 20177,5 км (1,5 км + 5,5 км + 0,5 км)30
Elite Night XCR… – 200611 км (2 круга па 5,5 км)455560
Short Night XCR… – 20095,5 км (1 круг)405055
Youth Night XCR2010 – 20133 км (2 круга па 1,5 км)30
Kids Night XCR2014 – 20171,5 км (1 круг)30
30 чэрвеняKayaking (2 асобы)… – 200813 км (1 круг);120140150
Elite Bike… – 200877 км (2 круга 40+37 км)607075
Short Bike… – 200940 км (1 круг 40 км)556570
Open Bike… – 201010 км (1 круг)455055
Youth Bike2010 – 201310 км (1 круг)30
Kids Bike2014 – 201710 км (1 круг)30
Elite XCR… – 200620 км (2 круга па 10 км)506065
Short XCR… – 200910 км (1 круг)455560
Short XCR 35+… – 198910 км (1 круг)455560
Open XCR… – 20105,5 км (1 круг)404550
Youth XCR2010 – 20133,0 км (2 круга па 1,5 км)30
Kids XCR2014 – 20171,5 км (1 круг)30
Baby XCR2018 – …500 м (1 круг)10

9. Харчаванне на дыстанцыі

Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

10. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

11. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

Elite, Short, Youth, Kids, ХС Duathlon, Adventure, XCR Relay, Kayaking  — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Night Short XCR узнагароджваецца ў абсалюце. Але падлік кубкавых пунктаў па ўзроставых групах.
Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

12. Бяспека

Удзельнікі Bike, Adventure груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.

Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальная бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.

Удзельнікі Swimrun груп абавязкова павінны мець пры сабе шапачку для плавання, плавальныя акуляры. Пераадольваць водныя этапы неабходна ў абутку.

Удзельнікі Kayaking абавязкова павінны быць апранутыя ў выратавальную камізэльку.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях Adventure абавязкова мець пры сабе сродак мабільнай сувязі з камерай і выхадам у інтэрнэт, ліхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект, пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.

13. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

14. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

15. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.

16. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях або рулі ровара, руке. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

17. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;

Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад з Полацка, кошт паездкі ў адзін бок 15 BYN. Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР;

18. Кэмпінг

У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць паставіць свой намёт.

Кэмпінг абсталяваны пітной і тэхнічнай вадой, месцамі для вогнішча, прыбіральнямі, сметніцамі, гардэробнай, лазняй, пляжнай зонай і многім іншым. Лазня, кошт карыстання за адзін дзень 5р.

На арэне спаборніцтваў будзе працаваць кавярні.

19. Дзіцячы садок

У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.

Час працы:
29.06.2023 з 10.00 па 17.00, з 19:00 па 23:00.
30.06.2024 з 10.00 па 16.00

20. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.