Рэгламент. «AIST CUP»
Дадатковы этап Кубка Ласінай Сцежкі
Крос-кантры бег, крос-кантры велагонка, крос-трыятлон «AIST CUP»
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 8-9 чэрвеня 2024 года воз. Бобрыца, Лепельски ваенны санаторый.
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 54.9506, 28.7974
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў
http://elkpath.by/
@elkpath.by
https://triatlon.by/
https://liga-triathlon.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ГА «Беларуская федэрацыя трыятлона»
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт;
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Аўтушка Дзяніс Уладзіміравіч +375 29 3354752
4. Праграма спаборніцтваў
08.06.2024. Субота.
EliteХСR, Short ХСR, Open XCR, YouthXCR, Kids ХСR, BabyXCR, EliteBike, ShortBike, OpenBike, YouthBike, KidsBike.
09:30 — 13:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:30 Адкрыццё спаборніцтваў;
11:00 Старт Baby XCR;
11:30 Старт Youth XCR, Kids XCR;
12:10 Закрыццё трас Youth XCR, Kids XCR;
12:15 СтартYouth Bike, Kids Bike;
13:40 Закрыццё трас Youth Bike, Kids Bike;
14:00 Старт Elite Bike, Short Bike, Open Bike;
14:10 Старт Elite ХСR, Short ХСR, Open XCR;
15:00 Узнагароджванне дзіцячых груп;
18:00 Узнагароджванне астатніх груп;
19:00 Закрыццё ўсіх трас.
09.06.2024. Нядзеля.
Крос-трыятлон«AISTCUP»
9:30 адкрыццё рэгістрацыі
9:30 адкрыццё транзітнай зоны для дзіцячай лігі трыятлона
10:20 закрыццё транзітнай зоны для дзіцячай лігі трыятлона
10:30 старт дзіцячай лігі трыятлона 2017-2016
11.00 старт дзіцячай лігі трыятлона 2014-2015
11.40 старт дзіцячай лігі трыятлона 2012-2013
12.30 адкрыццё транзітнай зоны для трыятлон-спрынт усіх груп
12.55 закрыццё транзітнай зоны для трыятлон-спрынт усіх груп
13.00 старт трыятлон-спрынт 2010-2011/ 2007-2009
13.10 старт трыятлон-спрынт усіх груп
13.30 адкрыццё транзітнай зоны для трыятлон-стандарт
14.00 закрыццё транзітнай зоны
14.10 старт трыятлон-стандарт
15.00 узнагароджванне дзіцячай лігі трыятлона і трыятлон-спрынт.
18.00 узнагароджванне трыятлон-стандарт
19.00 закрыццё AIST Cup
5. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
А таксама па рэквізітах:
Індывідуальны прадпрымальнік Навічэнка Антон Уладзіміравіч
УНП 391965829
Юрыдычны адрас: г. Полацк вул. Хруцкага, д. 20, кв. 93
Паштовы адрас: г. Полацк вул. Хруцкага, д. 20, кв. 93
Тэлефон: +375 336791705
E-mail: navichenkaanton@gmail.com
BAN: BY 28 PJCB 3013 2130480000000933
BIC: PJCBBY2X ААТ “Прыёрбанк” ЦБП 202, 211415, г. Полацк, вул. Е. Полацкай, 1 А
Памеры стартавых унёскаў у агульнай табліцы (пункт 9).
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога;
усе ўдезельнiкi дзiцячай лiгi трыятлона атрымлiваюць памятныя заплечнiкi ад ГА «Беларуская федэрацыя трыятлона».
Памеры стартавых унёскаў залежаць ад даты рэгістрацыі. Чым раней, тым танней будзе каштаваць слот.
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 01.06.2024
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 25.05.2024 (замена на іншага ўдзельніка).
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
6. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Спаборніцтвы праходзяць сярод розных узроставых груп названых у агульнай табліцы (пункт 9).
Групы, мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
7. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
XCR
Сross country race або cross country running – адна з дысцыплінаў лёгкай атлетыцы.
Траса кроса не мае жорсткай міжнароднай стандартызацыі. Звычайна траса праходзіць па перасечанай мясцовасці ў лясной зоне або на адкрытай прасторы. У якасці пакрыцця можа выступаць травяное або земляное пакрыццё. Спаборніцтвы звычайна праводзяцца восенню і зімой. Бег (крос) можа праходзіць у суровых умовах надвор’я, такіх як дождж, вецер, мокры снег.
Bike
Cross-country – адна са спартыўных дысцыплін у маунтинбайке (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.
Крос-трыятлон «AIST CUP»
Плавальны этап праходзіць у акваторыі возера “Бабрыца” Лепельскага раёна.
Старт робіцца з вады.
Апранаць нумар удзельніка на плавальны этап забаронена.
Тэмпература вады ў гэты час года можа складаць ад 20С да 25С. Выкарыстанне гідракасцюмаў пры тэмпературы вады ад +24С і вышэй забаронена.
Удзельнікі могуць пераадольваць дыстанцыю любым спосабам плавання. Забараняецца выкарыстанне любых падручных сродкаў, якія палягчаюць плаванне (ласты, нарукаўнікі, пальчаткі і іншае).
У выпадку немагчымасці правядзення плавальнага этапу з прычыны ўзнікнення форс-мажорных абставін (паводка, хуткасць ветру больш за 15 м/с, забруджванне вады небяспечнымі для здароўя спартсменаў рэчывамі і да т.п.), ён будзе заменены на бегавы этап.
Пасля заканчэння плавальнага этапу ўсе прыналежнасці з яго (гідракасцюм, акуляры, шапачку і г.д.) павінны быць змешчаныя ў спецыяльныя кантэйнеры ў транзітнай зоне.
Веласіпедны этап праходзіць па перасечанай мясцовасці, грунтавых і лясных дарогах. Веласіпедны этап будзе мець спецыяльную разметку. Схема этапа будзе прадстаўлена на старонцы мерапрыемства. Адказнасць за веданне маршруту гонкі ляжыць выключна на ўдзельніке. У выпадку, калі ўдзельнік не прытрымліваецца маршруту гонкі, ён можа быць дыскваліфікаваны.
Удзельнікі могуць пераадольваць веласіпедны этап толькі на веласіпедзе традыцыйнай канструкцыі, які рухаецца толькі мускульнай сілай ног. Дазволена выкарыстанне толькі МТБ веласіпедаў.
На веласіпедным этапе спартсмен заўсёды павінен перамяшчацца разам са сваім веласіпедам. У выпадку паломкі веласіпеда дапускаецца перамяшчэнне бегам або пешшу, але толькі разам з веласіпедам і не перашкаджаючы руху іншых спартсменаў.
Асобныя тэхнічныя патрабаванні да ровара:
Памер колаў 26” – 29”;
Забаронена ўжыванне любых механізмаў, якія ўзмацняюць ці штучна падтрымліваюць кручэнне кола;
На кожным коле павінен быць мінімум адзін які працуе тормаз.
Ужыванне любога няштатнага абсталявання на ровары павінна быць у відавочным выглядзе дазволена суддзямі.
На ўсім працягу веласіпеднага этапа ўдзельнікам неабходна быць у веласіпедным шлеме. Раменьчык велашлема павінен быць зашпілены шчыльна пад падбародкам. Здымаць велашлем дазволена толькі пры заканчэнні велаэтапу ў транзітнай зоне і толькі пасля таго, як веласіпед устаноўлены ў веласіпедную стойку.
На веласіпедным этапе нумар удзельніка павінен размяшчацца на рулі ровара і спіне ўдзельніка, каб быць бачным суддзям і валанцёрам.
Забаронена знаходжанне на велаэтапе з голым тулавам.
У выпадку ўзнікнення паломкі ўдзельнікі павінны рабіць рамонт саматугам з выкарыстаннем сваіх запасных частак. Дапамога ад гледачоў, трэнераў ажыццяўляецца толькі ў спецыяльных тэхнічных зонах, якія знаходзяцца ў базавым лагеры або лагеры кантрольнай кропкі.
Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтваў дазволена.
Пасля завяршэння велаэтапу ўдзельнік павінен скласці ўсе рэчы, якія былі выкарыстаны на велаэтапе, у спецыяльны мяшок і пакінуць яго разам з веласіпедам у транзітнай зоне ў спецыяльна адведзеным месцы.
Траса бегавога этапу пракладзена па перасечанай мясцовасці. Схема этапа будзе прадстаўлена на сацыяльнай старонцы мерапрыемства.
Рэльеф трасы ў асноўным раўнінны, з невялікім перападам вышынь.
Бегавы этап спартсмены могуць пераадольваць бягом або пешшу.
На бегавым этапе нумар удзельніка павінен размяшчацца спераду, каб быць бачным суддзям і валанцёрам.
Забаронена знаходжанне на бегавым этапе з голым тулавам.
Уласнае дадатковае харчаванне спартсменаў дазволена размяшчаць толькі ў зоне стацыянарнага пункта харчавання (станцыі харчавання).
Дапамога (у тым ліку харчаванне) ад гледачоў – забаронена. Дапамога ад іншых удзельнікаў спаборніцтва дазволена.
9. Агульная табліца
Стартавыя слоты | Год нараджэння удзельнікаў | Апісанне трасы | Стартавы ўнёсак | |
---|---|---|---|---|
8 чэрвеня | Elite Bike | … – 2008 | 78 км (3 круга па 26 км) | 60 |
Short Bike | … – 2009 | 52 км (2 круга па 26 км) | 55 | |
Open Bike | … – 2010 | 26 км (1 круг па 26 км) | 45 | |
Youth Bike | 2010 – 2013 | 12 км (1 круг) | 30 | |
Kids Bike | 2014 – 2017 | 12 км (1 круг) | 30 | |
Elite XCR | … – 2006 | 26 км (1 круга) | 50 | |
Short XCR | … – 2009 | 12 км (1 круг) | 45 | |
Short XCR 35+ | … – 1989 | 12 км (1 круг) | 45 | |
Open XCR | … – 2010 | 7 км (1 круг) | 40 | |
Youth XCR | 2010 – 2013 | 2,5 км (2 круга па 1,25 км) | 30 | |
Kids XCR | 2014 – 2017 | 1,25 км (1 круг) | 30 | |
Baby XCR | 2018 – … | 300 м (1 круг) | 10 | |
9 чэрвеня | Крос-трыятлон дзеці дзіцячая ліга | 2016 – 2017 | 50 м + 3 км + 0,7 км | 20 |
Крос-трыятлон дзеці дзіцячая ліга | 2014 – 2015 | 150 м + 3 км + 2 км | 20 | |
Крос-трыятлон дзеці дзіцячая ліга | 2012 – 2013 | 200 м + 3 км + 2 км | 20 | |
Крос-трыятлон спрынт рэспублiканскiя спаборнiцтвы | 2010 – 2011 | 250 м + 12 км + 4 км | 20 | |
Крос-трыятлон спрынт рэспублiканскiя спаборнiцтвы | 2007 – 2009 | 250 м + 12 км + 4 км | 20 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя рэспублiканскiя спаборнiцтвы (юніёры, юніёрки) | 2005 – 2006 | 1000 м + 26 км + 12 км | 20 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя рэспублiканскiя спаборнiцтвы (мужчыны, жанчыны) | … – 2006 | 1000 м + 26 км + 12 км | 80 | |
Крос-трыятлон спрынт аматарская ліга | 1990 – 2006 | 500 м + 12 км + 4 км | 70 | |
Крос-трыятлон спрынт аматарская ліга | 1980 – 1989 | 500 м + 12 км + 4 км | 70 | |
Крос-трыятлон спрынт аматарская ліга | 1970 – 1979 | 500 м + 12 км + 4 км | 70 | |
Крос-трыятлон спрынт аматарская ліга | 1960 – 1969 | 500 м + 12 км + 4 км | 60 | |
Крос-трыятлон спрынт аматарская ліга | … – 1959 | 500 м + 12 км + 4 км | 50 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя аматарская ліга | 1990 – 2006 | 1000 м + 26 км + 12 км | 80 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя аматарская ліга | 1980 – 1989 | 1000 м + 26 км + 12 км | 80 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя аматарская ліга | 1970 – 1979 | 1000 м + 26 км + 12 км | 80 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя аматарская ліга | 1960 – 1969 | 1000 м + 26 км + 12 км | 70 | |
Крос-трыятлон стандартная дыстанцыя аматарская ліга | … – 1959 | 1000 м + 26 км + 12 км | 60 |
10. Харчаванне на дыстанцыі
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
11. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе ўдлзельнікі дзіцячай лігі трыятлона атрымліваюць памятныя заплечнікі ад ГА «Беларуская федэрацыя трыятлона». Лепельскі раённы выканаўчы камітэт забяспечвае ахову правапарадку, паслугі ЖКГ і медыцынскае забеспячэнне мерапрыемства.
Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
12. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Youth, Kids, Крос-трыятлон — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Прызамі ад спонсараў;
Удзельнікі рэспублiканскiх спаборнiцтваў Крос-трыятлон — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца прызамі ад
ГА «Беларуская федэрацыя трыятлона».
Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
13. Бяспека
Кожны спартовец сам адказвае за стан і тэхнічную бяспеку свайго спартовага інвентара і павінен гарантаваць, што іншыя спартоўцы, валанцёры і гледачы не будуць схільныя да пагрозы яго выкарыстання.
Калі абсталяванне спартоўца не адпавядае патрабаванням па бяспецы, то спартовец не дапушчаецца да спаборніцтваў. Або яму будзе неабходна ўхіліць паказаную неадпаведнасць да пачатку спаборніцтваў і пастаноўкі абсталявання ў транзітную зону.
Падчас спаборніцтваў забараняецца выкарыстоўваць тэхнічныя прылады, якія могуць у любым выпадку быць ахарактарызаваны як “сродкі зносін і забаўкі”. Да іх ставяцца мабільныя тэлефоны, камунікатары, пэйджары, mp3-плэеры. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да дыскваліфікацыі спартоўца.
Аргкамітэт спаборніцтваў і суддзі на дыстанцыі маюць права зняць спартсмена са спаборніцтваў пры наяўнасці дастатковых доказаў таго, што далейшы ўдзел можа нанесці непапраўную шкоду яго здароўю.
Забеспячэнне медыцынскай дапамогай, ахова правапарадку удзельнікаў, паслугі ЖКГ, забеспячэнне бяспекі на вадзе спаборніцтваў забяспечваецца Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам
За ўдзельнікамі, на вадзе, будзе арганізавана назіранне ратавальнікаў. У выпадку ўзнікнення непрадбачанай сітуацыі (сутарга, захлынанне, агульнае пагаршэнне самаадчування) удзельнік павінен спыніцца, памахаць рукой над галавой і голасам прыцягнуць увагу ратавальнікаў. На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. На вадзе будзе дзяжурыць каманда ратавальнікаў. Строга забараняецца зрываць і маскаваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязі, на дыстанцыях Adventure абавязкова мець пры сабе сродак мабільнай сувязі з камерай і выхадам у інтэрнэт, ліхтар, наяўныя грошы, аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі, рэмкамплект, пітную ваду, пісьмовую асадку або аловак, компас.
14. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
15. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
16. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгістрацыі ўдзельнік дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
17. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
18. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram;
19. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@lіst.ru