Рэгламент. Паўночны вецер.
1 этап Кубка Ласінай Сцежкі.
Бег па бездарожжы, лыжная гонка «Ласіная сцежка паўночны вецер»
Trailrunning, Skirace «Elkpath Nortwind».
1. Мэты і задачы
Прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам;
Умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
Вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
2. Дата і месца правядзення.
Спаборніцтвы адбудуцца 3 лютага 2024 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).
Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.5928, 28.6153
Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by
3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702
Галоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 984 73 18
4. Праграма спаборніцтваў
03.02.2024. Субота.
20 км (Elite Trail), 10 км (Short Trail), 5 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail), 30 км (Elite Ski), 15 (Short Ski), 7,5 (Open Ski), 3 км (Youth Ski), 1 км (Kids Ski).
09:30 — 12:00 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў;
10:00 Адкрыццё спаборнiцтваў;
10:15 Старт Baby Trail;
10:25 Cтарт Kids Ski;
10:40 Старт Youth Ski;
11:00 Закрыццё трас Kids, Youth Ski;
11:00 Старт Elite Ski, Short Ski, Open Ski;
11:15 Старт Kids Trail, Youth Trail;
11:50 Закрыццё трас Kids, Youth Trail;
12:00 Старт Elite Trail, Short Trail, Open Trail;
12:30 Узнагароджванне дзiцячых груп;
14:30 Закрыццё трас Ski;
15:30 Узнагароджванне дарослых;
16:00 Закрыццё трас Trail;
16:05 Закрыццё спаборніцтваў.
5. Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.
Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:
03.02.2024
Trail
Elite | … — 2006 г.н. |
Short | … — 2009 г.н. |
Short 35+ | … — 1989 г.н. |
Open | … — 2010 г.н. |
Youth | 2010 — 2013 г.н. |
Kids | 2014 — 2017 г.н. |
Baby | 2018 — … г.н. |
Ski
Elite | … — 2006 г.н. |
Short | … — 2009 г.н. |
Short 40+ | … — 1984 г.н. |
Open | … — 2010 г.н. |
Youth | 2010 — 2013 г.н. |
Kids | 2014 — 2017 г.н. |
Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб’яднання існуючых.
Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).
Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:
Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці;
Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
6. Умовы правядзення спаборніцтваў
Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.
Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.
Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.
03.02.2024
Elite Trail — 20 км (2 круга па 10 км);
Short Trail — 10 км (1 круг);
Short Trail (35+) — 10 км (1 круг);
Open Trail — 5 км (1 круг);
Youth Trail — 3 км (2 круга па 1,5 км);
Kids Trail — 1,5 км (1 круг);
Baby Trail — 300 м (1 круг).
Elite Ski — 30 км (4 круга па 7,5 км);
Short Ski — 15 км (2 круга па 7,5 км);
Short Ski (40+) — 15 км (2 круга па 7,5 км);
Open Ski — 7,5 км (1 круг);
Youth Ski — 3 км (3 круга па 1 км);
Kids Ski — 1 км (1 круг).
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.
Параметры дыстанцый Ski могуць мяняцца ў сувязі з умовамі надвор’я.
7. Харчаванне на дыстанцыі
Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull
На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.
8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў
Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.
9. Узнагароджанне
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
Elite, Short, Youth, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;
Open — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.
10. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу
Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:
памятны медаль фінішэра;
стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
спонсарскія падарункі;
анлайн вынікі;
пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
пітная вада на фінішы;
пераапранальні;
туалет;
першая медычная дапамога.
Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі.
Стартавыя слоты | па 31.12.2023 | з 1.01 па 14.01.2024 | з 15.01 па 28.01.2024 |
---|---|---|---|
Elite Trail | 50 | 60 | 65 |
Short Trail | 45 | 55 | 60 |
Open Trail | 40 | 45 | 50 |
Youth Trail | 30 | ||
Kids Trail | 30 | ||
Baby Trail | 10 | ||
Elite Ski | 50 | 60 | 65 |
Short Ski | 45 | 55 | 60 |
Open Ski | 40 | 45 | 50 |
Youth Ski | 30 | ||
Kids Ski | 30 |
Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 28.01.2024
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 21.01.2024 (замена на іншага ўдзельніка).
У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.
11. Бяспека
На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.
Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi.
12. Экспа
На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.
13. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд
Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.
У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.
Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.
14. Фотаздымка, відэаздымка
Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.
Фотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.
Пры рэгiстрацыi ўдзельнiк дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath.
15. Хранаметраж
На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.
16. Транспарт
Прыехаць да месца старту можна:
Асабістым транспартам;
Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram.
17. Дзіцячы садок
У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак ад 3 гадоў. Час працы дзіцячага садка з 10.00 па 16.00.
18. Рэклама
Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru
ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.