Перейти к содержимому

Бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка «Ласіная сцежка»
Trail running and cross country Bike race “Elk Path”

1. Мэты і задачы

  • прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныя заняткі спортам;
  • умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
  • вызначэнне мацнейшых спартсменаў;

2. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 23 верасня 2023 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР).

• Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.5928, 28.6153
• Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by

3. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

4. Праграма спаборніцтваў

23.09.2023, Субота

22 км (Elite Trail), 11 км (Short Trail), 6 км (Open Trail), 3 км (Youth Trail), 1,5 км (Kids Trail), 300 м (Baby Trail),70 км (Elite Bike), 35 км (Short Bike), 16 км (Open Bike), 16 км (Youth Bike), 8 км (Kids Bike).

10:00 — 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў
10:10 Адкрыццё спаборніцтваў
10:30 Старт Baby Trail на дыстанцыі 300 м
10:45 Старт Open Bike на дыстанцыi 16 км, Youth Bike на дыстанцыi 16 км , Kids Bike на дыстанцыі 8 км
11:00 Старт Kids Trail на дыстанцыі 1,5 км
11:20 Старт Youth Trail на дыстанцыі 3 км
11.55 Закрыццё дзіцячых трас
12:10 Старт Elite Bike на дыстанцыі 70 км, Short Bike на дыстанцыі 35 км
12:25 Старт Elite Trail на дыстанцыі 22 км, Short Trail на дыстанцыі 11 км
12:40 Старт Open Trail на дыстанцыі 6 км
14:25 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Trail дыстанцыі 22 км
15:10 Закрыццё ўваходу на 2 круг Elite Bike дыстанцыі 70 км
16:25 Закрыццё трас Trail 22, 11, 6 км
17:45 Закрыццё трас Bike 70, 35, 16 км
16:40 – 17:50 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.

5. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.
Удзел дзяцей мажлівы толькі з дазволу бацькоў, адпаведны запіс робіцца ў распісцы.

Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.

Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам:

23.09.2023 Субота

Trail

Elite… – 2006 г.н.
Short… – 2008 г.н.
Short 35+… – 1989 г.н.
Open… – 2010 г.н.
Youth2010 – 2013 г.н.
Kids2014 – 2017 г.н.
Baby2018 – … г.н.

Bike

Elite… – 2006 г.н.
Short… – 2008 г.н.
Short 40+… – 1984 г.н.
Open… – 2010 г.н.
Youth2010 – 2013 г.н.
Kids2014 – 2017 г.н.

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў, а так сама дзяцей у групах Kids Bike павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

6. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, стырне ровара ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, дублявацца на відэакамеру, а так сама фіксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

23.09.2023

Elite Trail — 22 км (2 круга па 11 км);
Short Trail —11 км (1 круг);
Open Trail — 6 км (1 круг);
Youth Trail — 3 км (2 круга па 1.5 км);
Kids Trail — 1.5 км (1 круг);
Baby Trail — 300 м (1 круг);

Elite Bike — 70 км (2 круга па 35 км);
Short Bike — 35 км (1 круг);
Open Bike — 16 км (2 круга 8 км);
Youth Bike — 16 км (2 круг 8 км);
Kids Bike — 8 км (1 круг);

Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

7. Харчаванне на дыстанцыі

Нашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull

На дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi), колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас.

Trail:

22 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
11 км — 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
6 км — 1 пункт з пітной вадой.
3 км – 1 пункт з пiтной вадой.

Bike:

70 км — 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
35 км — 3 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
16 км — 1 пункт з пітной вадой.

8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Аплату медыцынскага забеспячэння выконвае Наваполацкі аддзел спорту. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

9. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.

  • Elite Trail, Elite Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
  • Short Trail, Short Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
  • Kids Trail, Youth Trail, Youth Bike, Kids Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
  • Open Trail, Open Bike — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
  • Baby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

10. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Падаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

  • памятны медаль фінішэра;
  • стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
  • буклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;
  • спонсарскія падарункі;
  • анлайн вынікі;
  • пункт харчавання: садавіна, ізатонік, прысмакі;
  • пітная вада на фінішы;
  • пераапранальні;
  • туалет;
  • першая медычная дапамога.

Памеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі.

Стартавыя слотыпа 27.08.2023з 28 .08 па 10.09.2023з 10.09 па 18.09.2023
Elite Trail (22 км)505560
Short Trail (11 км)404550
Open Trail (6 км)354045
Youth Trail (3 км)252525
Kids Trail (1,5 км)252525
Baby Trail (300 м)Бясплатна
Elite Bike (70 км)606570
Short Bike (35 км)556065
Open Bike (16 км)404550
Youth Bike (16 км)303030
Kids Bike (8 км)252525

Апошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 18.09.2022
Змяненні ў заяўках прымаюцца па 19.09.2022 (замена на іншага ўдзельніка).

Колькасць месцаў у кожнай групе абмежавана!

У выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.
Ёсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў), +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце.

11. Бяспека

Удзельнікі Bike груп павінны быць з зашпіленымі шлемамі падчас перамяшчэння на ровары.

Удзел у заездах на роварах з электрычным прывадам або іншымі маторамі забаронены ў мэтах пэрсанальнай бяспекі і бяспекі іншых удзельнікаў на трасе.

На арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі.

Кожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад, асабістых картаграфічных матэрыялаў, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас, якія пры неабходнасці можна спампаваць.

Удзельнік на дыстанцыі Elite Bike 70 км і Elite Trail 22 км павінен пераадолець першы круг (35 км, 11 км) не болей чым за 3 гадзіны. Удзельнікі, якія не ўклаліся ў ліміт першага круга, не дапускаюцца да выхаду на другі круг.

12. Экспа

На арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.

13. Парадак падачы пратэстаў і іх разгляд

Удзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў.

У гэтым выпадку не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл, якія былі парушаны, на імя Галоўнага суддзі.

Пратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца.

14. Фотаздымка, відэаздымка

Пад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.

Фатаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.

15. Хранаметраж

На спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі, які прымацаваны да нумара нельга змінаць, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю.

16. Транспарт

Прыехаць да месца старту можна:

  • Асабістым транспартам.
  • Сумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram
  • Маршрутным таксі з Мінска да чыгуначнага вакзалу Полацка або да прыпынку Маладзёжная ў Наваполацку (http://naminsk.by http://npm.by)
  • З Наваполацку аўтобусам «6» Наваполацк-Баравуха 1 (Наваполацк – ВАР).

Таксама прадугледжаны трансфер да арэны спаборніцтваў і назад.
Падрабязней у раздзеле ТРАНСФЭР.

17. Гасцініца ВАР, намётавы лагер

У цэнтры спаборніцтваў ёсць магчымасць замовіць начлег у Вучылішчы алімпійскага рэзерву.

1 — 9-ці месны
1 — 6-ці месны
1 — 4-х месны
2 — 3-х месны
2 — 2-х месны

+375 214 515764 Таццяна Міхайлаўна. Кошт 19 BYN.

Таксама можна усталяваць свае намёты ў кэмпінгу. 3 BYN за адно месца.

18. Дзіцячы садок

У цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок, узрост дзетак з 3 гадоў.
Час працы:
23.09, 10:00 – 18:00;

19. Рэклама

Калі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru

ДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.